Да сьвяткаваньня сотых угодкаў першай пастаноўкі купалаўскай «Паўлінкі» ў Вільні зьявілася новая мэмарыяльная дошка Янку Купалу.
Новая мэмарыяльная дошка замяніла ранейшую на будынку па вуліцы Віленскай, 14, дзе была рэдакцыя «Нашай Нівы» і дзе жыў Купала. Ранейшая мэмарыяльная дошка, павешаная яшчэ ў Савецкай Літве, мела тэкст на дзьвюх мовах — літоўскай і расейскай — і фактычную памылку, бо няслушна былі указаныя гады, калі рэдакцыя «НН» была ў гэтым будынку і там жыў Янка Купала. Цяпер памылка выпраўленая, а шыльда мае надпісы па-беларуску і літоўску.
Аўтары, маладыя беларускія скульптары Сяргей Аганаў і Вольга Няхай, сказалі ў часе ўрачыстага адкрыцьця, што іх натхняў вобраз «віленскага Купалы», — маладога, стылёвага, рамантычнага, элегантнага паэта.
На імпрэзы, якія ладзіла Міністэрства культуры Беларусі і амбасада РБ ў Літве, прыехалі беларусы зь Вільні і іншых месцаў Літвы. Сьвята сабрала разам актывістаў розных беларускіх суполак Літвы незалежна ад іх палітычных поглядаў.
Стагодзьдзе прэм’еры адзначалася ў тым самым будынку, дзе прайшла першая пастаноўка «Паўлінкі» 27 студзеня 1913 году. Цяпер гэта Дом настаўніка на вул. Віленскай, 39. У малой залі была адкрытая прынагодная выстава, а ў вялікай залі прайшоў канцэрт фальклёрнага гурту «Купалінка» па матывах спэктаклю «Паўлінка». Удзельнікі, у іх ліку некалькі амбасадараў і дыпляматаў з розных краін сьвету, чыталі купалаўскія вершы ў перакладзе на свае родныя мовы. Купала гучаў па-літоўску, на кітайскай, румынскай, азэрбайджанскай і на іншых мовах, а па-беларуску песьні на купалаўскія вершы сьпявалі вучні Віленскай гімназіі імя Скарыны. Беларускія акторы распавядалі пра забаўныя выпадкі з росных пастановак «Паўлінкі» і паказвалі сцэны са спэктаклю.