«У выніку адладжаных дзеяньняў супрацоўнікаў... у мінулы чацьвер былі затрыманыя лідэры крымінальна-злачыннага асяродьдзя» — так беларускі МУС пацьвердзіў свой удзел у апэрацыі разгону сходкі, якая адбывалася ў маскоўскім раёне Адзінцова.
Праўда, МУС не паведамляе, што сходка была «падстаўная», «левая». А сапраўдная сходка спакойна адбывалася ў гэты час у рэстарацыі ў цэнтры Масквы. На ёй былі трое беларускіх грамадзянаў, якіх прадставілі як кандыдатаў у «злодзеі ў законе».
Такую інфармацыю Радыё Свабода атрымала ад чалавека, які сам прысутнічаў на «асноўнай» сходцы ў Маскве. Менавіта там вызначалася, каго вінаваціць у нядаўнім забойстве крымінальнага аўтарытэта Дзеда Хасана і якой будзе вайна паміж крымінальнымі кланамі на постсавецкай прасторы.
http://www.youtube.com/embed/8X7mDYMWD5s
Інфармацыя пра ўдзел беларускіх «злодзеяў у законе» ў зладзейскай сходцы ў Адзінцове зьявілася ў прэсе ў суботу. Казалі, што затрымалі двух беларусаў: Аляксандра Мядзьведзева (Мядзьведзік Гомельскі) і Паўла Алексяевіча (Паштэт).
«13 беларусаў затрымана, — паведаміў Радыё Свабода Міхаіл Раманаў, прадстаўнік прэс-службы маскоўскай паліцыі. Ён кажа, што два зь іх маюць статус «злодзеяў у законе», а астатнія называюць сябе «лідэрамі» і «аўтарытэтамі».
Пяцёра аказвалі супраціў пры затрыманьні, таму на іх склалі пратаколы аб дробным хуліганстве.
Міхаіл Раманаў: «Усіх адпусьцілі, толькі Паштэт застаўся — за наркотыкі. Зь імі праведзеная прафіляктычная размова. Пяць зь іх прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці за дробнае хуліганства. Яны супраціўляліся. Зброі пры іх не было. Такія сустрэчы звычайна праходзяць бяз зброі. Больш нічога не магу сказаць».
Цікавая гісторыя здарылася з Паштэтам — у яго знайшлі пры сабе какаін. Паводле афіцыйнага прэс-рэлізу расейскай паліцыі — паўтара грама. Паводле неафіцыйнай інфармацыі — кіляграм. Супраць Паштэта ўзбуджаная крымінальная справа, ён затрыманы.
«Ён наркотыкі не ўжывае, — распавядае Максім Гладкі. — Як яны пры ім апынуліся, зусім няясна». Максім — расейскі журналіст, шчыльна інтэграваны ў асяродзьдзе крымінальных «аўтарытэтаў». Ён кажа, што злодзеяў у Адзінцове падставілі прадстаўнікі варожай групоўкі. Падставілі таксама і Паштэта з наркотыкамі.
Як менавіта падманвалі беларускую міліцыю і расейскую паліцыю, канечне, невядома. Беларускі ГУБОП адмовіўся і камэнтаваць факт затрыманьня беларускіх грамадзянаў, і распавядаць, якім было супрацоўніцтва.
Пацьвердзіць інфармацыю пра грамадзянства Паштэта пакуль таксама не ўдалося. Па ўсёй беларускай прэсе Паштэт і Мядзьведзік Гомельскі праходзяць як беларускія крымінальныя аўтарытэты. А вось расейскі журналіст Максім Гладкі, які шчыльна займаецца тэмай арганізаванай злачыннасьці, сьцьвярджае, што Паштэт і Мядзьведзік — беларусы толькі паводле паходжаньня, а самі яны «расейскія злодзеі».
Няясна таксама, ці былі затрыманыя нядаўна «каранаваныя» ў «злодзеі ў законе» беларусы Руслан Лебедзь Барысаўскі і Алег Муму Слуцкі. Беларускі журналіст Віктар Федаровіч лічыць, што яны «зьніклі» і шукаюць іх як праваахоўнікі, так і самі калегі. У доказ прыводзіцца апэратыўная здымка расейскай паліцыі. Аднак прадстаўленая стужка відавочна змантажаваная. Сьцьвярджаць з пэўнасьцю, ці былі ў Адзінцове Руслан Лебедзь і Алег Слуцкі, немагчыма. Да таго ж Алега Муму Слуцкага зусім нядаўна ўжо затрымлівалі ў Беларусі. Прадстаўнік прэс-службы расейскай паліцыі інфармацыю пра іншых затрыманых даваць адмовіўся.
Забойства «злодзея ў законе» Дзеда Хасана, якога застрэлілі 16 студзеня ў белы дзень у цэнтры Масквы, прымусіла гаварыць пра пачатак перадзелу крымінальнага сьвету на постсавецкай прасторы. Галоўны апанэнт кляну Хасана — Таро (Тарыел Аніяні). Абодва крымінальныя лідэры актыўна ўцягвалі ў свае шэрагі беларусаў, карануючы іх проста «пачкамі». Кажуць, што гэтую тактыку прыдумаў Дзед Хасан, адмыслова ствараючы вакол сябе «інтэрнацыянал» са «злодзеяў у законе».
Хасан, са словаў беларускага журналіста Віктара Федаровіча, лічыў Беларусь сваёй вотчынай і кантраляваў тут арганізаваную злачыннасьць. Інтарэсы ягонага клану на беларускай тэрыторыі прадстаўляе нядаўна дэпартаваны зь Расеі Саша Беларус (Аляксандар Кушнер). Сядзеў за захоўваньне наркотыкаў, а паводле інфармацыі спэцслужбаў — кантраляваў на тэрыторыі Беларусі буйны бізнэс і крымінальнікаў. Хаваючыся ў Маскве ад перасьледу, займаўся кватэрнымі крадзяжамі, разбоем і рабункамі. Цяпер ён на «Валадарцы».
http://www.youtube.com/embed/CEQ0yfUDYfY
А ў Адзінцове сабраліся апанэнты Хасана. Паштэт, Мядзьведзік Гомельскі і яшчэ два аўтарытэты — Алег Муму Слуцкі і Руслан Лебедзь Барысаўскі — былі «каранаваныя» на сьнежаньскай сходцы кляну Таро ў Дубаі.
«Афіцыйная» падстава — сьвяткаваньне дня народзінаў Цімохі (ураджэнца Беларусі Аляксандра Цімашэнкі, які пазьней узяў прозьвішча Бор). Яшчэ адна зь мянушак гэтага злодзея — «Бульбаш».
Расейскі рэсурс «ПраймКрайм» сьцьвярджае, што ў Дубаі ўпершыню на зладзейскай сходцы было «каранавана» ажно чатыры беларусы. Праўда, паводле інфармацыі таго ж рэсурсу, нават калі скласьці іхныя «заслугі» разам, яны не пераважаць вартасьці Сашы Беларуса, які стаіць на баку кляну Хасана.
«ПраймКрайм» яшчэ месяц таму паведамляў, што клян Хасана мае намер «каранаваць» яшчэ восем беларусаў. Магчыма, трое зь іх і былі прадстаўленыя на асноўнай сходцы ў Маскве.
«Калі гэта адбудзецца, — піша «ПраймКрайм». — Беларусь, яшчэ нядаўна зусім свабодная ад прысутнасьці злодзеяў, стане адным з рассаднікаў гэтай ідэалёгіі на постсавецкай прасторы». Аўтары «ПраймКрайм» лічаць, што гэта пагражае нам вяртаньнем у 90-я гады.
«Сашу Кушнера ведаю. Яго чамусьці беларусам называюць, — распавядае чалавек, які адседзеў у турмах не адзін год. — Але я яго ведаў яшчэ тады, калі ён і злодзеем ня быў. Тады ўжо шмат каму было зразумела, што да яго будзе «падыход» (гэта калі на зладзейскай сходцы вырашаюць, варты чалавек быць «законьнікам» ці не). «Ён дастойны чалавек, — пацьвярджае наш суразмоўца. — Але нэгатыўна выказвацца пра такіх людзей забаронена, нават калі ты «былы». Вы не баіцёся? Кодэкс у іх суворы, нашмат стражэйшы за крымінальны«, — папярэджвае ён.
«Ёсьць яшчэ Коля Салдат, Мікалай Салдаценка, — распавядае журналіст Віктар Федаровіч. — Ён цяпер сядзіць у гарадзенскай турме». На думку Віктара Федаровіча, у Беларусі цяпер два «зладзеі ў законе» — абодва ў турме.
Са словаў расейскага журналіста Максіма Гладкага, сапраўдных беларусаў — «зладзеяў у законе» — чалавекі тры. «Калі казаць пра славянскую групоўку, якая дзейнічае ў Расеі, то яны сапраўды досыць уплывовыя, аўтарытэтныя, да іх з павагай ставяцца. Ня так, як да ўкраінцаў».
«Ну якія ў вас „зладзеі ў законе“, — задае ён пытанье. — У вас жа жорстка ўсё там, сыстэма структураваная».
Сапраўды, барацьба з крымінальнымі «аўтарытэтамі» ў Беларусі вялася, безь перабольшваньня, на дзяржаўным узроўні. Пасьля забойства ў 1997 годзе Яўгена Мікалуцкага прэзыдэнт асабіста абвясьціў вайну крымінальнаму сьвету. Адзін за адным хутка пазьнікалі лідэры крымінальнага асяродзьдзя.
«Шчаўлік, Траца — дзе яны ўсе? — пытаецца наш суразмоўца. — А са Шчаўлікам мне даводзілася камунікаваць, яшчэ калі ён каля кінатэатру „Вільнюс“ жыў. Добры чалавек...»
Шчаўлік, Уладзімер Клешч, зьнік неўзабаве пасьля забойства Мікалуцкага.
«Я іх усіх папярэдзіў: ня дай божа вы недзе створыце абстаноўку крымінальную — я вам галовы паадрываю, — казаў пра гэта прэзыдэнт Беларусі. — Памятаеце вы гэтых шчаўлікаў і іншых? І дзе яны цяпер?»
Зьнікненьні беларускіх крымінальных аўтарытэтаў пры канцы 90-х адбываліся ў абставінах, якія вельмі нагадваюць зьнікненьні палітычных апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі.
А наяўныя крымінальныя аўтарытэты пасьпяшаліся памяняць беларускае грамадзянства на любое іншае. Зь якімі пашпартамі ходзяць тыя, каго звыкла называюць «беларускімі зладзеямі ў законе», даведацца можна толькі тады, калі яны трапляюць у суд.
«Я чуў, што тыя, каго цяпер „карануюць“, нават не сядзелі. Ня верыцца, — кажа ананімны суразмоўца. — Зладзейскі сьвет мяняецца. На словах нібыта ўсё правільна, а насамрэч — бізнэс, жонкі, раскоша. Зладзейская ідэя робіцца архаізмам», — кажа ён.
«Нягледзячы на разгром аргзлачыннасьці ў Беларусі, яна захавала сваю структуру, — кажа журналіст Віктар Федаровіч. — Іншая справа, што прафэсійная злачыннасьць ня мае ніякага ўплыву амаль ні на што. Ёсьць пэўныя нішы, якія яны займаюць, наркотыкі, напрыклад. Атрымліваюць някепскі прыбытак. Але ў цэлым тайна фармаваньня абшчаку застаецца тайнай. І той чалавек, які гэта ведае, доўга жыць ня будзе», — папярэджвае ён.
Аднак ёсьць іншая пагроза, кажа Федаровіч. Арганізаваная злачыннасьць мае ўжо міжнародны характар. А ў Расеі крымінальны капітал актыўна легалізуецца. «Расейскі крымінал уклаў сур’ёзныя грошы ў будаўніцтва аб’ектаў сочынскай алімпіяды, — распавядае Федаровіч. — Па розных ацэнках — да 500 мільёнаў даляраў. За гэтыя ласыя кавалкі ідзе барацьба».
Што можа быць цікава крымінальнаму бізнэсу ў Беларусі? «Будаўніцтва, аўтабізнэс, — лічыць Віктар Федаровіч. Паводле яго, занадта шмат у нас было скандалаў у будаўнічым бізнэсе. Але галоўная пагроза — у Беларусі можа ўтварыцца мафія.
«Вы паглядзіце, у нас жа ценевая эканоміка, — зьвяртае ўвагу Федаровіч. — Па розных ацэнках, у цені ад 5 да 25 працэнтаў яе. А ўжо нават калі 3% эканомікі ў цені, то гэта ўжо пажыўнае асяродзьдзе для злачыннасьці».
Паводле Федаровіча, ужо цяпер фармуюцца аб’яднаныя злачынныя групоўкі з чыноўнікаў.
«Ды ўзяць хоць выпадак з былым мэрам Гомеля Піліпцом — як гэта назваць, калі не АЗГ?! — узрушана кажа Федаровіч.
«З бандытамі змагацца прасьцей, — лічыць журналіст. — У 90-я, калі злачыннасьць была высокая, гэта ўсё рабілі менскія апэратыўнкі. За 30-50 даляраў пад кулі ішлі. Але ў мірных грамадзянаў ані кулі, ані аскепкі не ляцелі. Ім помнік трэба ставіць!»
А вось тое, што ў Расеі крымінал моцна зрошчаны зь дзяржаўнымі структурамі, нам пагражае катастрофай. «У Расеі ўжо не арганізаваная злачыннасьць, а менавіта мафія — калі крымінал зрошчваецца з органамі ўлады. Гэтыя працэсы могуць перакінуцца і на тэрыторыю Беларусі, — кажа Федаровіч. — Гэта мой суб’ектыўны прагноз».
Такую інфармацыю Радыё Свабода атрымала ад чалавека, які сам прысутнічаў на «асноўнай» сходцы ў Маскве. Менавіта там вызначалася, каго вінаваціць у нядаўнім забойстве крымінальнага аўтарытэта Дзеда Хасана і якой будзе вайна паміж крымінальнымі кланамі на постсавецкай прасторы.
http://www.youtube.com/embed/8X7mDYMWD5s
Інфармацыя пра ўдзел беларускіх «злодзеяў у законе» ў зладзейскай сходцы ў Адзінцове зьявілася ў прэсе ў суботу. Казалі, што затрымалі двух беларусаў: Аляксандра Мядзьведзева (Мядзьведзік Гомельскі) і Паўла Алексяевіча (Паштэт).
«13 беларусаў затрымана, — паведаміў Радыё Свабода Міхаіл Раманаў, прадстаўнік прэс-службы маскоўскай паліцыі. Ён кажа, што два зь іх маюць статус «злодзеяў у законе», а астатнія называюць сябе «лідэрамі» і «аўтарытэтамі».
Пяцёра аказвалі супраціў пры затрыманьні, таму на іх склалі пратаколы аб дробным хуліганстве.
Злодзей у законе
Цікавая гісторыя здарылася з Паштэтам — у яго знайшлі пры сабе какаін. Паводле афіцыйнага прэс-рэлізу расейскай паліцыі — паўтара грама. Паводле неафіцыйнай інфармацыі — кіляграм. Супраць Паштэта ўзбуджаная крымінальная справа, ён затрыманы.
«Ён наркотыкі не ўжывае, — распавядае Максім Гладкі. — Як яны пры ім апынуліся, зусім няясна». Максім — расейскі журналіст, шчыльна інтэграваны ў асяродзьдзе крымінальных «аўтарытэтаў». Ён кажа, што злодзеяў у Адзінцове падставілі прадстаўнікі варожай групоўкі. Падставілі таксама і Паштэта з наркотыкамі.
Як менавіта падманвалі беларускую міліцыю і расейскую паліцыю, канечне, невядома. Беларускі ГУБОП адмовіўся і камэнтаваць факт затрыманьня беларускіх грамадзянаў, і распавядаць, якім было супрацоўніцтва.
Пацьвердзіць інфармацыю пра грамадзянства Паштэта пакуль таксама не ўдалося. Па ўсёй беларускай прэсе Паштэт і Мядзьведзік Гомельскі праходзяць як беларускія крымінальныя аўтарытэты. А вось расейскі журналіст Максім Гладкі, які шчыльна займаецца тэмай арганізаванай злачыннасьці, сьцьвярджае, што Паштэт і Мядзьведзік — беларусы толькі паводле паходжаньня, а самі яны «расейскія злодзеі».
Няясна таксама, ці былі затрыманыя нядаўна «каранаваныя» ў «злодзеі ў законе» беларусы Руслан Лебедзь Барысаўскі і Алег Муму Слуцкі. Беларускі журналіст Віктар Федаровіч лічыць, што яны «зьніклі» і шукаюць іх як праваахоўнікі, так і самі калегі. У доказ прыводзіцца апэратыўная здымка расейскай паліцыі. Аднак прадстаўленая стужка відавочна змантажаваная. Сьцьвярджаць з пэўнасьцю, ці былі ў Адзінцове Руслан Лебедзь і Алег Слуцкі, немагчыма. Да таго ж Алега Муму Слуцкага зусім нядаўна ўжо затрымлівалі ў Беларусі. Прадстаўнік прэс-службы расейскай паліцыі інфармацыю пра іншых затрыманых даваць адмовіўся.
Беларусы ў вайне крымінальных кланаў Дзеда Хасана (Аслана Усаяна) і Таро (Тарыела Аніяні)
Забойства «злодзея ў законе» Дзеда Хасана, якога застрэлілі 16 студзеня ў белы дзень у цэнтры Масквы, прымусіла гаварыць пра пачатак перадзелу крымінальнага сьвету на постсавецкай прасторы. Галоўны апанэнт кляну Хасана — Таро (Тарыел Аніяні). Абодва крымінальныя лідэры актыўна ўцягвалі ў свае шэрагі беларусаў, карануючы іх проста «пачкамі». Кажуць, што гэтую тактыку прыдумаў Дзед Хасан, адмыслова ствараючы вакол сябе «інтэрнацыянал» са «злодзеяў у законе».
Хасан, са словаў беларускага журналіста Віктара Федаровіча, лічыў Беларусь сваёй вотчынай і кантраляваў тут арганізаваную злачыннасьць. Інтарэсы ягонага клану на беларускай тэрыторыі прадстаўляе нядаўна дэпартаваны зь Расеі Саша Беларус (Аляксандар Кушнер). Сядзеў за захоўваньне наркотыкаў, а паводле інфармацыі спэцслужбаў — кантраляваў на тэрыторыі Беларусі буйны бізнэс і крымінальнікаў. Хаваючыся ў Маскве ад перасьледу, займаўся кватэрнымі крадзяжамі, разбоем і рабункамі. Цяпер ён на «Валадарцы».
http://www.youtube.com/embed/CEQ0yfUDYfY
А ў Адзінцове сабраліся апанэнты Хасана. Паштэт, Мядзьведзік Гомельскі і яшчэ два аўтарытэты — Алег Муму Слуцкі і Руслан Лебедзь Барысаўскі — былі «каранаваныя» на сьнежаньскай сходцы кляну Таро ў Дубаі.
«Афіцыйная» падстава — сьвяткаваньне дня народзінаў Цімохі (ураджэнца Беларусі Аляксандра Цімашэнкі, які пазьней узяў прозьвішча Бор). Яшчэ адна зь мянушак гэтага злодзея — «Бульбаш».
Расейскі рэсурс «ПраймКрайм» сьцьвярджае, што ў Дубаі ўпершыню на зладзейскай сходцы было «каранавана» ажно чатыры беларусы. Праўда, паводле інфармацыі таго ж рэсурсу, нават калі скласьці іхныя «заслугі» разам, яны не пераважаць вартасьці Сашы Беларуса, які стаіць на баку кляну Хасана.
«ПраймКрайм» яшчэ месяц таму паведамляў, што клян Хасана мае намер «каранаваць» яшчэ восем беларусаў. Магчыма, трое зь іх і былі прадстаўленыя на асноўнай сходцы ў Маскве.
«Калі гэта адбудзецца, — піша «ПраймКрайм». — Беларусь, яшчэ нядаўна зусім свабодная ад прысутнасьці злодзеяў, стане адным з рассаднікаў гэтай ідэалёгіі на постсавецкай прасторы». Аўтары «ПраймКрайм» лічаць, што гэта пагражае нам вяртаньнем у 90-я гады.
У Беларусі два-тры «зладзеі ў законе»
«Сашу Кушнера ведаю. Яго чамусьці беларусам называюць, — распавядае чалавек, які адседзеў у турмах не адзін год. — Але я яго ведаў яшчэ тады, калі ён і злодзеем ня быў. Тады ўжо шмат каму было зразумела, што да яго будзе «падыход» (гэта калі на зладзейскай сходцы вырашаюць, варты чалавек быць «законьнікам» ці не). «Ён дастойны чалавек, — пацьвярджае наш суразмоўца. — Але нэгатыўна выказвацца пра такіх людзей забаронена, нават калі ты «былы». Вы не баіцёся? Кодэкс у іх суворы, нашмат стражэйшы за крымінальны«, — папярэджвае ён.
«Ёсьць яшчэ Коля Салдат, Мікалай Салдаценка, — распавядае журналіст Віктар Федаровіч. — Ён цяпер сядзіць у гарадзенскай турме». На думку Віктара Федаровіча, у Беларусі цяпер два «зладзеі ў законе» — абодва ў турме.
Са словаў расейскага журналіста Максіма Гладкага, сапраўдных беларусаў — «зладзеяў у законе» — чалавекі тры. «Калі казаць пра славянскую групоўку, якая дзейнічае ў Расеі, то яны сапраўды досыць уплывовыя, аўтарытэтныя, да іх з павагай ставяцца. Ня так, як да ўкраінцаў».
«Ну якія ў вас „зладзеі ў законе“, — задае ён пытанье. — У вас жа жорстка ўсё там, сыстэма структураваная».
Сапраўды, барацьба з крымінальнымі «аўтарытэтамі» ў Беларусі вялася, безь перабольшваньня, на дзяржаўным узроўні. Пасьля забойства ў 1997 годзе Яўгена Мікалуцкага прэзыдэнт асабіста абвясьціў вайну крымінальнаму сьвету. Адзін за адным хутка пазьнікалі лідэры крымінальнага асяродзьдзя.
«Шчаўлік, Траца — дзе яны ўсе? — пытаецца наш суразмоўца. — А са Шчаўлікам мне даводзілася камунікаваць, яшчэ калі ён каля кінатэатру „Вільнюс“ жыў. Добры чалавек...»
Шчаўлік, Уладзімер Клешч, зьнік неўзабаве пасьля забойства Мікалуцкага.
«Я іх усіх папярэдзіў: ня дай божа вы недзе створыце абстаноўку крымінальную — я вам галовы паадрываю, — казаў пра гэта прэзыдэнт Беларусі. — Памятаеце вы гэтых шчаўлікаў і іншых? І дзе яны цяпер?»
Зьнікненьні беларускіх крымінальных аўтарытэтаў пры канцы 90-х адбываліся ў абставінах, якія вельмі нагадваюць зьнікненьні палітычных апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі.
А наяўныя крымінальныя аўтарытэты пасьпяшаліся памяняць беларускае грамадзянства на любое іншае. Зь якімі пашпартамі ходзяць тыя, каго звыкла называюць «беларускімі зладзеямі ў законе», даведацца можна толькі тады, калі яны трапляюць у суд.
У Беларусі будзе мафія?
«Я чуў, што тыя, каго цяпер „карануюць“, нават не сядзелі. Ня верыцца, — кажа ананімны суразмоўца. — Зладзейскі сьвет мяняецца. На словах нібыта ўсё правільна, а насамрэч — бізнэс, жонкі, раскоша. Зладзейская ідэя робіцца архаізмам», — кажа ён.
«Нягледзячы на разгром аргзлачыннасьці ў Беларусі, яна захавала сваю структуру, — кажа журналіст Віктар Федаровіч. — Іншая справа, што прафэсійная злачыннасьць ня мае ніякага ўплыву амаль ні на што. Ёсьць пэўныя нішы, якія яны займаюць, наркотыкі, напрыклад. Атрымліваюць някепскі прыбытак. Але ў цэлым тайна фармаваньня абшчаку застаецца тайнай. І той чалавек, які гэта ведае, доўга жыць ня будзе», — папярэджвае ён.
Расейскі крымінал уклаў сур’ёзныя грошы ў будаўніцтва аб’ектаў сочынскай алімпіяды