Колькі працэнтаў беларускага бюджэту ідзе на ахову здароўя? Колькі павінны зарабляць беларускія дактары, каб не зьяжджаць у Расею? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Міхал Залескі.
Цыганкоў: Колькі траціць беларуская дзяржава на ахову здароўя сваіх грамадзянаў? Напрыклад, у краінах Эўразьвязу гэтая лічба складае ў сярэднім каля 8 працэнтаў..
Залескі: А ў Беларусі ў два разы меней — каля 4-4,5 працэнтаў усе апошнія гады. Але для мяне як для чалавека, які прыйшоў у паліклініку, больш цікава, колькі рэальна грошай на мяне траціцца. І аказваецца, што ў сярэднім на аднаго чалавека выдаткоўваецца 50 цэнтаў, палова даляру ў дзень.
А галоўная праблема ў тым, што гэтыя грошы пераразьмяркоўваюцца ненармальна. Самая багатая група грамадзянаў спажывае асноўную масу грошай, якія ідуць на ахову здароўя.
Цыганкоў: Якім чынам гэта адбываецца?
Залескі: Самыя багатыя ў нас — верхні слой чыноўнікаў. І якраз яны атрымліваюць ад нашай бясплатнай мэдыцыны максымальна, усе, што яна можа даць, на самым высокім узроўні. А ў любой сярэдняй паліклініцы вы ўбачыце тых, хто атрымлівае ў мэдыцыне аб’едкі з іх сталоў.
Цыганкоў: Аляксандар Лукашэнка заявіў сёньня пра неабходнасьць павялічваць платныя паслугі насельніцтву, і за кошт гэтага павялічваць потым заробкі дактарам.
Залескі: Калі згадаць савецкую ўладу, то найважнейшай яе заваёвай была бясплатная мэдыцына. Калі пашыраць платныя паслугі, то ля многіх людзей гэта проста клямка будзе, яны гэтага не вытрымаюць
Цыганкоў: Беларускія дактары — адна з тых прафэсіяў, прадстаўнікі якіх дастаткова масава выяжджаюць зь Беларусі за мяжу. Якой мусіць быць заробак доктара, каб такой міграцыі не было?
Залескі: Ён павінен быць прапарцыйным той адказнасьці, якую нясе гэты чалавек. Дактарам мы давяраем сваё здароўе. Якім можа быць заробак — сказаць вельмі цяжка. Бо праблема не ў велічыні заробка, а ў сыстэме яго выплаты. Калі сярод спэцыялістаў адсутнічае практычна канкурэнцыя, гэта завальвае ўсю прафэсію. Няма выбару, канкурэнцыі, я не магу прыйсьці ў паліклініку да таго доктара, які мне падабаецца.