Аляксандар Лукашэнка, наведваючы Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар нэўралёгіі і нэўрахірургіі, запатрабаваў лекараў перастаць «плакацца», што яны бедныя. Ён паабяцаў падняць лекарам заробкі, але ў той жа час і спытаць зь іх.
Якія цяпер у лекараў заробкі і ці сапраўды яны працуюць у «палацах», пра якія казаў кіраўнік дзяржавы?
Паводле афіцыйнай інфармацыі Белстату, заработная плата працаўнікоў аховы здароўя ў сьнежні была 3 мільёны 752 тысячы рублёў. Сярэдні заробак лекараў — 6 мільёнаў 27 тысяч рублёў.
Малады спэцыяліст Вольга другі год па разьмеркаваньні працуе хірургам у адной з раённых лякарняў Менскай вобласьці:
«Я працую на паўтары стаўкі з-за таго, што няма каму працаваць. Я працую ў стацыянары, вяду палаты, і на паўстаўкі я бяру начныя дзяжурствы».
Карэспандэнтка: «А колькі стаўка лекара-пачаткоўца?»
«Каля двух мільёнаў. У маім выпадку — у мяне паўтары стаўкі з начнымі дзяжурствамі (5 дзяжурстваў у месяц) — я атрымліваю 4 мільёны».
Хірург першай катэгорыі з аднаго з абласных цэнтраў Алег пацьвердзіў, што так званы «голы аклад» лекара пачынаецца ад двух мільёнаў:
«Зыходзячы з акладу 2 мільёны, плюс людзі яшчэ набіраюць паўстаўкі як мінімум, плюс розныя надбаўкі за стаж, за катэгорыю, за інтэнсіўнасьць — дзесьці набягае 5 мільёнаў. Каб атрымаць такія грошы, трэба да асноўнай працы яшчэ 5 начных дзяжурстваў адпрацаваць. Калі лекары выконваюць высокатэхналягічныя апэрацыі, у іх набягае 6–7 мільёнаў».
Паводле Лукашэнкі, да 2015 году трэба «ўтрэсьці ўсё і аптымізавацца, каб быў парадак у клініках. А то мы стварылі гэтыя палацы, але калі ня будзе лекара, душы, то навошта гэтыя палацы?» Ён меў на ўвазе Рэспубліканскія навукова-практычныя цэнтры, якіх у краіне дзясятак. Хірург Алег з абласнога цэнтру кажа:
«Добрага эўрапейскага ўзроўню ў нас стацыянары толькі ў Рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтрах. Там укладзеныя вялізныя грошы ў апаратуру, у рамонт. А ўсё астатняе — вельмі сярэдненька, нават ніжэй за сярэдні ўзровень. Вокны толькі на ПВХ памянялі, а ўсё астатняе — як і было шмат гадоў таму».
Часьцяком нават новае абсталяваньне ў раённых лякарнях прастойвае, бо сур’ёзна лячыцца, а тым больш рабіць складаныя апэрацыі людзі імкнуцца ў абласных клініках ці РНПЦ. А раённыя шпіталі, сельскія амбуляторыі часьцяком ператвараюцца ў хосьпісы для пэнсіянэраў.
Малады спэцыяліст Вольга кажа, што праца ў раённым шпіталі вельмі напружаная, а ўмовы далёка ня лепшыя:
«Шчыра кажучы, я такога не чакала. Стажыроўку я праходзіла ў Менску ў абласным шпіталі ў Бараўлянах. Думала, што на правах маладой у мяне будуць нейкія, так бы мовіць, зьніжкі. Але адказнасьць вялікая, шмат людзей. Раённая бальніца — гэта, вядома, нават не абласная. Калі на начным дзяжурстве дзяжураць толькі 3 дактары: хірург, тэрапэўт і анэстэзіёляг, то зразумейце самі, што вельмі вялікая нагрузка. Асаблівасьць раёну такая, што мы павінны рабіць усё: і дзіркі ў чэрапе сьвідраваць па экстранай дапамозе, і пераломы ўпраўляем, і ў жываце любыя аб’ёмы робім. Няма падзелу на доктара-траўматоляга, нэўрахірурга, уроляга — гэта ўсё хірург робіць».
Карэспандэнтка: «Кажуць, што зараз раённыя шпіталі добра абсталявалі…»
«Не, у нас маленькая лякарня. Няма бінтоў, няма пласьцін, па мінімуму шыўны матэрыял. Вось, да прыкладу, мяне вучылі, што пэўныя тканкі трэба шыць такімі ніткамі, а такіх няма, і мне даводзіцца шыць усё аднымі. Праблем шмат».
Да таго ж, акрамя непасрэдна апэрацыяў, лячэньня хворых, у хірургаў маса пісаніны, кажа хірург Алег:
«Сыстэма бясконцай бюракратыі, маса паперак, трэба ўсё пісаць. Паўсюль патрабуюць, як ён кажа: „нахіляюць“ паўсюль».
Малады спэцыяліст Вольга лічыць месяцы: да «дэмбэлю» ёй засталося паўгода. Па разьмеркаваньні ёй трэба адпрацаваць 2 гады, а цяперашнія выпускнікі мэдунівэрсытэтаў будуць адпрацоўваць ужо па 5 гадоў. Цякучка кадраў у сыстэме аховы здароўя вялікая, лекары сыходзяць у прыватныя мэдцэнтры, а некаторыя зьяжджаюць у Расею. Хірург Ігар прывёў прыклады:
«У Расеі заробкі лекараў у 2 разы вышэйшыя. Калі браць Маскву і Санкт-Пецярбург, то там і ў 3 разы вышэйшыя. 70 тысяч рублёў атрымліваюць у Расеі. Я ведаю, што лекары з памежных раёнаў езьдзяць на дзяжурствы ў суседнія расейскія раёны, штосьці кшталту вахтавага мэтаду».
У той жа час Лукашэнка выказаўся за стварэньне беларускай школы аховы здароўя і запатрабаваў забясьпечыць у гэтай сфэры пераемнасьць пакаленьняў.
«Калі казаць мэдычнай мовай, калі закупорваць сасуды, то ўтвараецца тромб, а гэта — сьмерць», — цытуюць СМІ кіраўніка краіны. Лукашэнка адзначыў, што ўжо зь вясны «пачне варушыць ахову здароўя».

Няма бінтоў, няма пласьцін, па мінімуму шыўны матэрыял

Лекары з памежных раёнаў езьдзяць на дзяжурствы ў суседнія расейскія раёны