Краязнаўца з Андроіду — Krayaved

Падарожнічаць па гістарычных мясьцінах Беларусі цяпер можна разам з праграмай «Krayaved».
Уладальнікі мабільных прыстасаваньняў, якія працуюць з апэрацыйнай сыстэмай Android, могуць карыстацца новым беларускамоўным інтэрактыўным даведнікам гістарычных і турыстычных месцаў Беларусі.

Цяпер у базе праграмы — інфармацыя пра 300 помнікаў гісторыі. Бліжэйшым часам дададуцца яшчэ 2000 аб’ектаў.

«Krayaved» ня толькі выконвае стандартныя функцыі навігатара, але і прапаноўвае наведаць гістарычныя мясьціны, якія знаходзяцца на абраным маршруце.

Дадатак «Krayaved» даступны для бясплатнага спампаваньня

Праект стаў адным зь пераможцаў конкурсу мабільных дадаткаў ад кампаніі Velcom.