Варта задумацца, чаму Азаранка за такі кароткі час пасьпела заваяваць нелюбоў да сябе на самых розных стадыёнах сьвету.
Спачатку, так бы мовіць, заява «для пратаколу» :) — я, як і ўсе патрыятычныя беларусы, ганаруся перамогамі Вікторыі Азаранкі і іншых беларускіх спартоўцаў.
Журналіст «Нашай нівы» Зьміцер Панкавец напісаў у Фэйсбуку —"Беларусы, можаце пачынаць ср..цца. Наша суайчынніца дабілася поспеху. Азаранка — пераможца Аўстраліян Оўпэн!"
Допіс атрымаў даволі шмат лайкаў, і агульны настрой многіх іншых выказваньняў у сацыяльных сетках прыблізна такі самы — мы ганарымся перамогай Азаранкі, не гледзячы ні на што. А хто яе крытыкуе — гэта зайздросьнікі і шызанутыя апазыцыянэры.
Не баючыся падасца ані тым ані другім, мяркую, што нармальная дыскусія пра палітычныя, чалавечыя, маральныя ды іншыя погляды і ўчынкі спартоўца цалкам магчымая, і нават патрэбная.
Калі вам не падабаецца палітык ці дзеяч культуры, які ўваходзіць у групу падтрымкі Лукашэнкі, то чым адрозьніваецца кіраўнік футбольнага клюба ў той самай ролі? Калі спартоўцы такія ж самыя людзі як іншыя, то давайце ставіцца да палітычных дзеяньняў і заяваў прэзыдэнта БАТЭ Капскага, гэтак сама як да Рубінава ці любога іншага праўладнага палітыка.
Калі плыўчыха Аляксандра Герасіменя выказалася пазытыўна пра бел-чырвона-белы сьцяг, то ўсе гэтым справядліва, доўга і гучна захапляліся. Але калі Азаранка гуляла пацешны тэнісны матч з Лукашэнкам, выглядала пры гэтым камічна — што, пра гэта нельга ўзгадваць, гэта будзе «непатрыятычна?» Калі Азаранка ў той самай Аўстраліі заявіла, што «для яе загадка, чаму беларускай прэсы няма на турнірах «Вялікага шлему» — няўжо я не магу сказаць, што дзяўчынка трохі адарвалася ад беларускай рэальнасьці? Гэта будзе замахам на сьвятое?
Будзем памятаць толькі лепшыя праявы, а на сорамнае і прымітыўнае заплюшчваць вочы? Ці не здаецца, што тым самы вы прыніжаеце спартоўцаў, загадзя ставіце іх у пазыцыю чалавека другога гатунку, маўляў, «ён жа дурань, яму ўсё можна»?
Адкрыю вам страшную таямніцу — у многіх краінах няма і блізка адназначнай падтрымкі сваіх спартоўцаў толькі за тое, што яны «нашы». Асабліва ў ЗША. Гадамі штодня чытаю амэрыканскія спартовыя сайты, таму ведаю, пра што кажу. Часам нават даходзіла, што амэрыканцы не любілі сваю нацыянальную зборную па баскетболе, бо там хапала гульцоў, якія не былі «ролевымі мадэлямі». А ўжо калі спартовец у чым-небудзь у жыцьці рэальна правініўся, (як Амстранг ды іншыя з допінгам), то ў амэрыканскай прэсе для яго не заставалася ніякай літасьці і сымпатыі. А цяпер параўнайце спагаду беларусаў да допінгавых гісторыяў з беларускімі спартоўцамі. Ну як жа ж, гэта ж нашы, яны не маглі прымаць допінг. Дарэчы, у гэтым стаўленьні беларусы вельмі падобныя да расейцаў, якія паўсюль шукаюць прошукі ворагаў і змову ўсяго сьвету супраць Расеі. Амэрыканцы, наадварот, самі раскрываюць любыя нэгатыўныя праявы сваіх спартоўцаў — як на полі, гэтак і ў прыватным жыцьці.
Калі ўжо казаць пра Азаранку, то варта задумацца, чаму яна за такі кароткі час пасьпела заваяваць нелюбоў да сябе на самых розных стадыёнах сьвету. Апошнія гады, з кім бы і дзе яна не гуляла, трыбуны заўсёды заўзеюць супраць яе, за яе апанэнтку — ня важна, ці гэта амэрыканка, кітайка ці расейка. Гонар Беларусі, кажаце?
Вядома, некаторыя скажуць, што мы ж не амэрыканцы, мы маленькая нацыя, мы абавязаныя ганарыцца сваімі героямі, «не гледзячы ні на што», бо іх у нас там мала. Што ж, аматарам такога падыходу магу сказаць — прэзыдэнт у нас таксама адзін. Ганарыцеся?

Калі спартоўцы такія ж самыя людзі як іншыя, то давайце ставіцца да палітычных дзеяньняў і заяваў прэзыдэнта БАТЭ Капскага, гэтак сама як да Рубінава ці любога іншага праўладнага палітыка