Чацьвёра беларускіх грамадзянаў, якія былі вызваленыя з рабства, пакуль знаходзяцца ў Дагестане.
Паводле прадстаўніка расейскага моладзевага руху «Альтэрнатыва» Алега Мельнікава, пакуль не сабраныя грошы на квіткі да Масквы. «Дагестанскія рабы» былі вызваленыя з рабства на адным з цагельных заводаў непадалёк ад Махачкалы 23 студзеня.
Алег Мельнікаў патлумачыў, што з-за недахопу грошай на квіткі, ад’езд рабоў з Махачкалы ў Маскву адкладваецца. Сярод вызваленых, апроч грамадзянаў Беларусі, ёсьць таксама грамадзяне Расеі. Вызваленыя знаходзяцца ў надзейным месцы. Паводле Алега, вызваленыя былі «худымі, няголенымі, бруднымі». Прайсьці мэдычнае абсьледаваньне яны змогуць толькі дома:
«Мэдычнае абсьледаваньне замежных грамадзянаў у нас платнае. У нас шчыра кажучы грошай зусім няма. Шмат пайшло на харчаваньне гэтых людзей. І мы цяпер зьбіраем на квіткі, каб іх адправіць дахаты».
Але ж былым рабам выплацілі заробкі за некалькі месяцаў. Ці можна скарыстаць гэтыя грошы?
«Заробкі выплацілі, але яна настолькі мінімальная, там самая максымальная сума гэта 21 тысяча рублёў. Натуральна, па першае, гэта вельмі мала. А па другое, нам не хацелася б гэтыя грошы у іх цяпер забіраць».
З сябрам руху «Альтэрнатыва» зьвязваўся прадстаўнік беларускай амбасады ў Расеі, які паабяцаў дапамагчы ў адпраўцы «дагестанскіх рабоў» дадому, пасьля таго, як яны дабяруцца да Масквы.
Паводле вызваленых рабоў, гаспадары завода амаль сем месяцаў не плацілі ім заробку і прымушалі працаваць па 12 гадзін у суткі. Зьбегчы адтуль яны баяліся. Па тэлефоне адзін з дагестанскіх рабоў — Андрэй Касьцючэнка з курортнага пасёлка Нарач — распавёў карэспандэнту Свабоды, як ён патрапіў у рабства:
«Мне прапанавалі паехаць, я паехаў, а аказалася ня тая праца. Мне прапанавалі паехаць на мора, папрацаваць у гатэлі. Я паехаў. Патрапіў сюды, на цагельны завод. Вось і ўсё. Цяпер вось чакаю, калі дахаты прыеду».
Андрэй сказаў, што не хоча па тэлефоне распавядаць нейкія падрабязнасьці свайго побыту ў рабстве і свайго самаадчуваньня. Для яго самае галоўнае цяпер выехаць з Дагестану.
Як распавяла маці Андрэя Лідзія, яе сын правёў у рабстве менш за астатніх, паехаў з дому 2 кастрычніка мінулага года.
«Перадумана ўсё. І шукалі яго, ён то знаходзіўся, то губляўся. Нечага шукаць шчасьця — долі на чужым полі. Вось у Нарачы чалавек не вярнуўся наогул, прапаў, так яго і не знайшлі. Таму гэта не адзінкавы выпадак. Я не хацела, каб мой сын ехаў. Але ён так неяк сказаў, ай, мама, паеду, бо дзе можна падзарабіць, толькі ў Расеі. Ехаў ён ня першы раз. Працу можна і на Нарачы знайсьці, але ж цяпер моладзь не задавальняюць 2 мільёны рублёў. Хочацца адразу і шмат».
Ва ўсім спадарыня Лідзія больш вінаваціць Расею:
«У іх гэты беспарадак. Гэта бязьмежжа. Я тут вар’яцела і ўсе перажываюць за яго. Чакаем, не дачакаемся, хутчэй бы ён прыехаў».