«Расейская мова становіцца ў Беларусі ізгоем», — з такой нечаканай высновай выступіў «Сецевы цэнтар расейскага замежжа» russkije.org. «Імпэрыялістам усё мала», — адказвае старшыня ТБМ Алег Трусаў.
Аўтар камэнтару пра «заняпад» расейскай мовы ў Беларусі падае свой артыкул пад рубрыкай «Тэндэнцыі».
Ён піша, што ў Беларусі парушаюцца прынцыпы дзяржаўнага дзьвюхмоўя, прычым на карысьць беларускай мовы:
«На практыцы стаўленьне да расейскай мовы з боку беларускіх уладаў апошнім часам прыкметна зьмяняецца, і далёка ня ў лепшы бок. Пры гэтым складаецца ўражаньне, што камусьці з уладатрымцаў вельмі не падабаецца існуючае ў рэспубліцы дзяржаўнае дзьвюхмоўе. Знаходзячыся на адказных дзяржаўных пасадах, яны выкарыстоўваюць свае паўнамоцтвы для максымальна магчымага звужэньня сфэры ўжываньня расейскай мовы».
У якасьці прыкладу russkije.org прыводзяць тое, што ў Менску назвы вуліц, прыпынкаў грамадзкага транспарту, шыльда гарвыканкаму выкананыя толькі па-беларуску, беларускамоўныя абвесткі ў транспарце, назвы станцыяў мэтро. Аўтар абураны пазыцыяй урадавай тапанімічнай камісіі, якая адмаўляецца ад перакладу зь беларускай на расейскую афіцыйных назваў населеных пунктаў і іншых геаграфічных аб’ектаў. Не падабаецца аўтару публікацыі і тое, што ў мэтро да чэмпіянату сьвету па хакеі ў плянах ліній зрабілі надпісы не па-расейску, а на беларускай лацінцы, што russkije.org называюць сьвядомай «пальшчынізацыяй». Беларускую мову пры гэтым аўтар называе «наречием, т.е. разновидностью русского языка».
Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў абураны гэтай тэндэцыйнай і непраўдзівай публікацый:
«Гэта імпэрыялісты, яны разумеюць, што забраць Беларусь шасьцю губэрнямі можна толькі тады, калі ў гэтых губэрнях усе будуць гаварыць па-расейску».
Алег Трусаў перакананы, што цікавасьць да беларускай мовы апошнім часам узрастае, гэта вядома ў тым ліку і аўтарам расейскага сайту.
Трусаў: «Народ мовы не забыў і шасьцю губэрнямі ў Расею ня хоча. Таму яны і крычаць, бо хочуць ізноў панаваць над намі. Тое, што яны пішуць, гэта сьведчыць, што мы з вамі недарма працуем».
А што да патрабаваньня дубляваць беларускія надпісы расейскімі, то беларускі закон гэтага не прадугледжвае, зазначае спадар Трусаў.