У Наваполацку будуць судзіць за акт салідарнасьці з Алесем Бяляцкім.
У гарадзкі аддзел міліцыі быў выкліканы актывіст Яўген Парчынскі і сілай дастаўлены другі мясцовы актывіст Сяргей Малашэнак. Абодвух вінавацяць у правядзеньні несанкцыянаванай акцыі — яны сфатаграфаваліся з патрэтамі Алеся Бяляцкага. Гэтыя фотаздымкі зьявіліся на незалежных сайтах.
Яўгена Парчынскага папярэдне апыталі 16 студзеня. Тады адміністрацыйная справа «за несанкцыянаваную акцыю» не была распачатая. Але ўжо 24 студзеня Парчынскага пазнаёмілі з адпаведнай пастановай.
Актывіст аргкамітэту партыі БХД Сяргей Малашэнак быў затрыманы ранкам каля свайго дому ў Наваполацку. Яго таксама спрабавалі выклікаць на гутарку ў міліцыю — праз тэлефон. Аднак Малашэнак настойваў, каб яму ўручылі позву, аформленую ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі заканадаўства: каб там было ўказана, у якой якасьці і ў якой справе яго хочуць дапытаць. Такой позвы ён не атрымаў, і супрацоўнікі міліцыі падпільнавалі яго на вуліцы і даставілі ў пастарунак пад прымусам.
Цяпер Сяргей Малашэнак знаходзіцца да суду пад вартай, а зь Яўгена Парчынскага міліцыянты ўзялі абяцаньне прыйсьці на працэс самастойна.
Актывісты сфатаграфаваліся са здымкамі Алеся Бяляцкага ў руках на ганках гэтага самага наваполацкага гарсуду. Асобна Сяргей Малашэнак — яшчэ і на ганку гарадзьдзела міліцыі. Фотаздымкі былі разьмешчаныя на мясцовым незалежным сайце freeregion.info. У якасьці камэнтара да іх актывісты паведамілі, што зрабілі гэта на знак салідарнасьці з палітвязьнем Алесем Бяляцкім, а таксама ў падтрымку гарадзенскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Рамана Юргеля і Ўладзімера Хільмановіча, якіх аштрафавалі за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі на падставе падобных фотаздымкаў, выкладзеных у Інтэрнэт.