Семежава. Шчодры вечар з царамі
Your browser doesn’t support HTML5
Вясковае сьвята, якое адбываецца з раённым размахам, чуваць далёка. Яшчэ за вярсту па-над засьнежанымі палеткамі разносяцца беларускія эстрадныя песьні з гукаўзмацняльнікаў. У Семежаве ўжо трэці раз на Стары Новы год гуляюць зь вялікім размахам. І абазваць гэтае сьвята казённым ніяк не выпадае.