«Сацыяльныя сеткі робяць людзей няшчаснымі», — піша дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА, спасылаючыся на дасьледаваньне нямецкіх вучоных з унівэрсытэту Гумбальта. Яны раяць як мага менш часу праводзіць у сацыяльных сетках і нават блякаваць акаўнты тых «сяброў», чыё жыцьцё больш пасьпяховае і актыўнае.
Дзяржаўныя ідэолягі, напалоханыя пэрспэктывамі «арабскай вясны», ня першы раз папярэджваюць пра пагрозу, якую нясуць сацыяльныя сеткі. Дачка міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага Вольга нават піша дысэртацыю пра тое, якую шкоду фэйсбук можа нанесьці беларускаму грамадзтву заклікамі да рэвалюцыяў.
А нямецкія вучоныя сьцьвярджаюць, што карыстальнікі фэйсбука зайздросьцяць сваім «сябрам», калі глядзяць на іхнія фатаздымкі зь цікавых падарожжаў, рамантычных спатканьняў, а таксама чытаюць пра тое, што з кімсьці здарылася нешта вельмі добрае. Зайздрасьць да чужых посьпехаў прымушае людзей менш цаніць тое, што маюць яны самі.
У зайздрасьці прызнаўся кожны трэці з апытаных. Агулам у дасьледаваньні «Зайздрасьць у Facebook: схаваная пагроза якасьці жыцьця карыстальнікаў» узялі ўдзел 357 чалавек.
Што праўда, да фэйсбуку ўжо шмат прэтэнзіяў маюць сацыёлягі і псыхолягі. «Калі ў цябе шмат сяброў, ты можаш „хварэць“ на нарцысізм», — сьцьвярджаюць дасьледчыкі ўнівэрсытэту Заходняга Ілінойсу.
«Чым больш сяброў, тым мацнейшы стрэс», — пагражаюць у Эдынбургу. А дасьледчыкі з Utah Valley University таксама лічаць, што ад фэйсбуку людзі толькі засмучаюцца.
Беларусаў у фэйсбуку — 1 мільён 181 тысяча. Такія зьвесткі падае дасьледаваньне Gemius на лістапад мінулага году. Адмысловых дасьледаваньняў, наколькі задаволеныя жыцьцём беларускія карыстальнікі фэйсбуку, няма.
І гэта дзіўна, лічыць блогер Яўген Ліпковіч, адказваючы на пытаньне, ці ў фэйсбуку шчасьце:
«Тое ж самае казалі пра П’ера Кардэна, абвінавачваючы яго ў тым, што ён робіць сукенкі, якія жанчыны ня могуць сабе дазволіць».
Зьдзіўленая высновамі дасьледаваньня і спрактыкаваная карыстальніца фэйсбуку — юрыстка Дар’я Каткоўская. Яна ў сацсетках ужо больш за 10 гадоў:
«Дасьледаваньне трошку зьдзівіла. Ёсьць адчуваньне, што нямецкія навукоўцы зайздросьцяць брытанскім па бязглузьдзіцы вынікаў нейкіх дзіўнаватых дасьледаваньняў. Асабліва калі паказваць студэнту падчас сэсіі фатаздымкі дзяўчатак на акіянскіх пляжах».
Ці шчасьлівыя беларусы і беларускі з фэйсбукам? Чаго яны там шукаюць, каму зайздросьцяць, чым хваляцца?
«Ды тым жа, што і ўсе людзі, — упэўнены Яўген Ліпковіч. — Дзецьмі, у каго яны ёсьць, коцікамі… Беларуская аўдыторыя фэйсбуку нічым не адрозьніваецца ад беларускага грамадзтва. Няшчасьці і радасьці беларусаў у фэйсбуку такія ж, як і ў рэальным жыцьці». Праўда, кажа Ліпковіч, сярэдні беларускі карыстальнік сацсетак усё ж больш прасунуты, чым сярэдні беларус. Таму ён больш актыўна рэагуе на любыя раздражняльнікі, якія паступаюць звонку.
Фёдар Караленка, дырэктар кампаніі Akavita, кажа, што калі чалавек посьціць шмат анэкдотаў і жартаў, ясна, што ён задаволены. Адрозьніць шчасьлівага ад нешчасьлівага можна і па аватарцы.
Алесь Круглякоў — журналіст і тэлевядучы. У ягоным акаўнце ў фэйсбуку якраз шмат вясёлага і дасьціпнага. Круглякоў кажа, што фэйсбук хутчэй робіць яго больш шчасьлівым, чым наадварот. «Фоткі з шыкоўнымі аксэсуарамі выклікаюць у мяне іронію і жаданьне ўзяцца за фаташоп. Да ўсяго, урэшцэ, трэба ставіцца з гумарам», — падсумоўвае ён.
Псыхоляг Сьвятлана Дзядова прафэсійна сьцьвярджае, што сацсеткі ні пры чым: «Калі чалавеку хочацца камусьці пазайздросьціць, то ён і ў жыцьці пазайздросьціць. Ня трэба яму для гэтага ў інтэрнэт лезьці».
«А я не адчуваю, што ў беларускім сэгмэнце фэйсбуку людзі зайздросьцяць адзін аднаму, — распавядае Дар’я Каткоўская. — Асабліва за вандроўкі ці нейкія здымкі. Тым больш, менавіта ў Беларусі асаблівасьць сацсетак такая, што ў адрозьненьне ад школьнікаў-падлеткаў — карыстальнікаў расейскай сеткі „вконтакте“, у фэйсбуку аўдыторыя старэйшая, больш заможная і з большымі магчымасьцямі — у тым ліку і ў пляне вандровак і спазнаваньня сьвету».
«Чалавеку хочацца дзяліцца сваім жыцьцём, — упэўнены Фёдар Караленка. — Ня бачыш сваіх бацькоў, родных, сяброў, а хочаш, каб яны былі побач. Адразу хутка посьціш фотку — і яна імгненна зьяўляецца».
«Як кажуць, „у Беларусі забаронена зьбірацца больш за тры чалавекі з-за магчымасьці ўтварэньня варонкі адчаю і безвыходнасьці“, — адказвае Крысьціна Карчэўская, экспэртка ў галіне новых мэдыяў. — А фэйсбук (як і любая іншая сацсетка) працуе ўзмацняльнікам эмоцыяў: калі камусьці кепска, настрой перадаецца фрэндам, а калі камусьці добра — тут пачынаюцца варыянты. Вядома, што нэгатыў больш жывучы за пазытыў, таму чыясьці радасьць можа спрычыніць і абурэньне, і зайздрасьць, і „адкуль ты вылез такі пазытыўны?!“ Гэта падобна да таго, што ўсе скардзяцца — маўляў, паглядзіце, усе такія шэрыя і мутныя ў грамадзкім транспарце, не ўсьміхаюцца, не апранаюць яркіх колераў і гэтак далей. А вам усьміхніся — задзеўбяце ці закапаеце!».
Псыхоляг Дзядова кажа, што сацсеткі — гэта добрае выйсьце для тых, хто самотны ў жыцьці, няўпэўнены ў сабе і каму не хапае ўвагі. Гэтае экспэртнае меркаваньне пацьвярджаюць практыкі сацсетак.
«Калі чалавек зашмат піша ў сацсеткі, то ён, хутчэй за ўсё, нешчасьлівы, такія людзі проста забіваюць чымсьці эфір, пустэчу, — кажа Крысьціна Карчэўская. — Бачу па сябрах практычнае пацьверджаньне. Вядома, ёсьць выключэньні: напрыклад, тыя, у каго сапраўды насычанае і мэгацікавае жыцьцё. І яшчэ: за фазай татальнай адкрытасьці і актыўнасьці ў сацсетках ідзе фаза поўнай прыватнасьці, калі чалавек пачынае разумець, што да чаго, і паціху зьнікае з радараў, выдаляе сваю інфармацыю ці ўвогуле ўвесь профіль. Бо сапраўднае шчасьце адбываецца офлайн».
Алесь Круглякоў таксама папярэджвае пра кантынгент «фэйсбуказалежных». «Зь імі нельга нармальна пагутарыць, папіць кавы, паглядзець кіно — людзі ўвесь час у дэвайсах, нешта пішуць ды ўсьміхаюцца. Вельмі цяжка самому да гэтага не скаціцца, трэба трэніраваць сілу волі».
«Напісалі, як кажуць, „накінулі на вэнтылятар“, палаяліся, паабмяркоўвалі — ну, і адпусьціла», — апісвае беларускую аўдыторыю Дар’я Каткоўская. Яна лічыць, што нам уласьцівая пэўная «віртуальная сублімацыя рэальных праблем». «Гэта блякуе дзеяньні ў тым жа самым рэальным жыцьці. Як у тым жарце пра тое, што інтэрнэт нам ніколі не адключаць, бо як толькі яго адключаць, усе адразу зь віламі на вуліцу выйдуць, бо няма дзе будзе змагацца, скардзіцца і сублімаваць».
Яўген Ліпковіч раіць беларускім ідэолягам зьвярнуць увагу зусім на іншыя магчымасьці сацыяльных сетак: «Калі меркаваць па фільме „Сеціва“, то фэйсбук ствараўся, каб студэнты ведалі, у каго з кім сэкс. Беларусы кансэрватыўныя ў гэтай справе. Але я ўпэўнены, што ў будучым менавіта гэта стане самым важным».
«Мне шкада, — падсумоўвае блогер, — што нашая дзяржава, якая мае сур’ёзныя дэмаграфічныя праблемы, не заахвочвае беларускіх удзельнікаў фэйсбуку больш актыўна выкарыстоўваць яго для разьвязваньня надзённых праблемаў бацькаўшчыны».
Дзяржаўныя ідэолягі, напалоханыя пэрспэктывамі «арабскай вясны», ня першы раз папярэджваюць пра пагрозу, якую нясуць сацыяльныя сеткі. Дачка міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага Вольга нават піша дысэртацыю пра тое, якую шкоду фэйсбук можа нанесьці беларускаму грамадзтву заклікамі да рэвалюцыяў.
А нямецкія вучоныя сьцьвярджаюць, што карыстальнікі фэйсбука зайздросьцяць сваім «сябрам», калі глядзяць на іхнія фатаздымкі зь цікавых падарожжаў, рамантычных спатканьняў, а таксама чытаюць пра тое, што з кімсьці здарылася нешта вельмі добрае. Зайздрасьць да чужых посьпехаў прымушае людзей менш цаніць тое, што маюць яны самі.
У зайздрасьці прызнаўся кожны трэці з апытаных. Агулам у дасьледаваньні «Зайздрасьць у Facebook: схаваная пагроза якасьці жыцьця карыстальнікаў» узялі ўдзел 357 чалавек.
Што праўда, да фэйсбуку ўжо шмат прэтэнзіяў маюць сацыёлягі і псыхолягі. «Калі ў цябе шмат сяброў, ты можаш „хварэць“ на нарцысізм», — сьцьвярджаюць дасьледчыкі ўнівэрсытэту Заходняга Ілінойсу.
«Чым больш сяброў, тым мацнейшы стрэс», — пагражаюць у Эдынбургу. А дасьледчыкі з Utah Valley University таксама лічаць, што ад фэйсбуку людзі толькі засмучаюцца.
Беларусаў у фэйсбуку — 1 мільён 181 тысяча. Такія зьвесткі падае дасьледаваньне Gemius на лістапад мінулага году. Адмысловых дасьледаваньняў, наколькі задаволеныя жыцьцём беларускія карыстальнікі фэйсбуку, няма.
«Тое ж самае казалі пра П’ера Кардэна, абвінавачваючы яго ў тым, што ён робіць сукенкі, якія жанчыны ня могуць сабе дазволіць».
Зьдзіўленая высновамі дасьледаваньня і спрактыкаваная карыстальніца фэйсбуку — юрыстка Дар’я Каткоўская. Яна ў сацсетках ужо больш за 10 гадоў:
Ці шчасьлівыя беларусы і беларускі з фэйсбукам? Чаго яны там шукаюць, каму зайздросьцяць, чым хваляцца?
«Ды тым жа, што і ўсе людзі, — упэўнены Яўген Ліпковіч. — Дзецьмі, у каго яны ёсьць, коцікамі… Беларуская аўдыторыя фэйсбуку нічым не адрозьніваецца ад беларускага грамадзтва. Няшчасьці і радасьці беларусаў у фэйсбуку такія ж, як і ў рэальным жыцьці». Праўда, кажа Ліпковіч, сярэдні беларускі карыстальнік сацсетак усё ж больш прасунуты, чым сярэдні беларус. Таму ён больш актыўна рэагуе на любыя раздражняльнікі, якія паступаюць звонку.
Алесь Круглякоў — журналіст і тэлевядучы. У ягоным акаўнце ў фэйсбуку якраз шмат вясёлага і дасьціпнага. Круглякоў кажа, што фэйсбук хутчэй робіць яго больш шчасьлівым, чым наадварот. «Фоткі з шыкоўнымі аксэсуарамі выклікаюць у мяне іронію і жаданьне ўзяцца за фаташоп. Да ўсяго, урэшцэ, трэба ставіцца з гумарам», — падсумоўвае ён.
Псыхоляг Сьвятлана Дзядова прафэсійна сьцьвярджае, што сацсеткі ні пры чым: «Калі чалавеку хочацца камусьці пазайздросьціць, то ён і ў жыцьці пазайздросьціць. Ня трэба яму для гэтага ў інтэрнэт лезьці».
«А я не адчуваю, што ў беларускім сэгмэнце фэйсбуку людзі зайздросьцяць адзін аднаму, — распавядае Дар’я Каткоўская. — Асабліва за вандроўкі ці нейкія здымкі. Тым больш, менавіта ў Беларусі асаблівасьць сацсетак такая, што ў адрозьненьне ад школьнікаў-падлеткаў — карыстальнікаў расейскай сеткі „вконтакте“, у фэйсбуку аўдыторыя старэйшая, больш заможная і з большымі магчымасьцямі — у тым ліку і ў пляне вандровак і спазнаваньня сьвету».
«Чалавеку хочацца дзяліцца сваім жыцьцём, — упэўнены Фёдар Караленка. — Ня бачыш сваіх бацькоў, родных, сяброў, а хочаш, каб яны былі побач. Адразу хутка посьціш фотку — і яна імгненна зьяўляецца».
Псыхоляг Дзядова кажа, што сацсеткі — гэта добрае выйсьце для тых, хто самотны ў жыцьці, няўпэўнены ў сабе і каму не хапае ўвагі. Гэтае экспэртнае меркаваньне пацьвярджаюць практыкі сацсетак.
Сапраўднае шчасьце адбываецца офлайн