Расейскія кампаніі «Альянс Іпатэка» і «Старбанк» купілі беларускі «Крэдэксбанк», які ў траўні мінулага году быў абвінавачаны Мінфінам ЗША ў адмываньні грошай.
«У сьнежні 2012 году ў банка зьявіліся новыя акцыянэры, расейскія кампаніі — „Альянс Іпатэка“ з доляй 79,8% і „Старбанк“ з доляй 19,72%», — заявіў Інтэрфаксу прадстаўнік банка.
Ён таксама адзначыў, што пасьля таго, як банк набылі, новыя акцыянэры перайменавалі банк у «ІнтэрПэйБанк».
Суму зьдзелкі суразмоўца не назваў.
Мінфін ЗША ў траўні 2012-га заявіў, што падазрае «Крэдэксбанк» у датычнасьці да глябальнай сыстэмы адмываньня грошай.
Мінфін ЗША лічыць, што гэты банк праводзіў вялікія — параўнальна зь ягоным капіталам — апэрацыі праз карэспандэнцкія рахункі.
Мінфін ЗША лічыць, што былыя ўладальнікі банка (швайцарская кампанія Vicpart, а да яе — кампанія Ximex) — падстаўныя кампаніі.
«Крэдэксбанк» афіцыйна абверг абвінавачваньні на свой адрас.
Пасьля вылучаных Мінфінам ЗША прэтэнзій дзейнасьць банка пазаплянава праверыў Нацбанк Беларусі.
Першы намесьнік кіраўніка НББ Мікалай Лузгін тады заявіў: «Арганізацыя сыстэмы ўнутранага кантролю дадзенага банка не дазволіла цалкам выключыць рызыку страты дзелавой рэпутацыі і рызыку наўмыснага або міжвольнага ўключэньня банка ў працэс легалізацыі прыбыткаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансаваньня тэрарыстычнай дзейнасьці».
«Крэдэксбанк» (да лютага 2007 года — «Паўночны інвэстыцыйны банк») быў заснаваны ў 2001 годзе на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны «Менск».