Наталя Маковік адказвае камэнтатару на форуме «Свабоды»
На форум сайту Радыё Свабода прыйшоў камэнтар з нагоды дэпартацыі са Швэцыі журналісткі Вольгі Класкоўскай:
Мы папрасілі прадстаўніка «Беларускага дому» ў Празе, сяброўку і паплечніцу Вольгі Класкоўскай Наталю Маковік пракамэнтаваць, ці сапраўды журналістка сама вінаватая ў сваёй дэпартацыі са Швэцыі:
«Ну, а как она хотела? Ездила по миру — лёгкого хлеба искала. И вот результат… Получить в Швеции статус политического беженца — это надо уметь. Очень хотелось бы почитать что она там рассказывала шведской службе иммигации, потому как получение подобного статуса не более и не менее связано с прямой угрозой жизни заявителя. За Класковской в этом случае беларуские „эскадроны смерти“ должны были чуть ли не по пятам идти… Вам не смешно? Вот и меня улыбнуло… Затем шведов просто выставили дураками, когда Класковская вдруг „вернулась“ в Минск наплевав на то, что она своими действиями фактически уничтожает моральный и политический вес Конвенции по беженцам от 1951 года и создаёт дополнительные проблемы уже реальным политическим беженцам. Все эти рассказы о „помощи“ семье брата — от лукавого, потому как Оля „утолив ностальгию“ снова „унеслась“ в… ту же Швецию, иммиграционную службу которой она так весело унизила (другого слова тут и не подберёшь). Затем, чтобы остаться в стране Оля „вышла замуж“, вот только для тех кто знаком с процедурой женитьбы в странах Скандинавии это вызывает улыбку. Потому что для „выхода замуж“ заявитель подаёт заявление находясь в стране- пребывании невесты т. е. „швед“ должен был делать это в… Минске, в шведском посольстве. И здесь враньё! Так на вранье далеко Вам не уехать. Вот и шведы вам об этом же сказали показав бумагу о депортации… А становиться в некие пикеты или же подписывать некие петиции для „оставления вас в Швеции“ лично я не буду — езжайте домой с миром. Таких как Вы „беженцев“ в Европу прибывает сотни и тысячи человек…»
«Сёньня перад беларусамі стаіць шмат маральных выбараў. Такіх, пра якія пісаў Васіль Быкаў ці Уладзімір Караткевіч: прамаўчаць, знайсьці выгаду і „падняцца на здрадзе“ ці адкрыта выступіць у абарону. І адзін з такіх маральных выбараў — як мы, звычайныя беларусы, павінныя адносіцца да журналістаў.
Вось так я гляджу на справу журналісткі Вольгі Класкоўскай, якая апынулася ў жахлівай для жанчыны і маці сытуацыі. Яна прыехала ў Швэцыю, выйшла замуж, нарадзіла дзіця, чакала дазволу на законнае узьяднаньне сям’і (муж і сын — грамадзяне Швэцыі). Спачатку ёй адмовілі, але Вольга і муж не спыніліся, яны зноўку і зноўку падавалі просьбы дазволіць сям’і жыць разам. І аднойчы такі дазвол прыйшоў, але швэдзкі чыноўнік з Управы па справах міграцыі ад рукі напісаў „Адмовіць ва ўзьяднаньні сям’і“. У наступным тлумачэньні дадаў: маці і 11-гадовая дачка Міраслава будуць дэпартаваныя, а 6-месячны сын Адэм як швэдзкі грамадзянін застанецца з бацькам ці будзе перададзены ў прытулак. Бяз права абскарджваньня. Жорстка. Пасьля дэпартацыі яна ня будзе мець права на ўезд у Швэцыю 2 гады. Маленькаму Адэму будзе 2,5 гады. Ён навучыцца гаварыць, але Вольга не пабачыць ягоныя першыя крокі, не пачуе першы раз „мама“, нават такія балючыя зубкі вырастуць без яе. Толькі маці зразумее, які жах чакае Вольгу. Ці не чакае?
Пытаньне я стаўлю таму, што ёсьць магчымасьць паўплываць на змрочную рэчаіснасьць. І вось тут перад намі паўстае ня толькі маральны выбар, але і абавязак падтрымаць беларускіх журналістаў. Бо Вольга Класкоўская — ня толькі маці, ня проста беларуска (для мяне толькі гэтага дастаткова, каб падтрымаць жанчыну). Яна — мужная і прынцыповая журналістка. Мы зь ёй знаёмыя даўно, яшчэ з маладафронтаўскага нараджэньня. Дакладней, з 1996 года. Проста сябравалі. Але аднойчы яна стала той першай, што гераічна паставілася за мяне і за 200 арыштаваных удзельнікаў Маршу Свабоды ў 1999 годзе. У тую жахлівую ноч нас катавалі. Хлопцам рвалі дубінкамі гланды, дзяўчатам скакалі па спінах, нас вешалі на наручнікі і малацілі па нырках. Вывозілі ў лес і крычалі, што зараз закапаюць і ніхто нас ніколі ня знойдзе „ну як гэтых вашых… апазыцыянэраў…“
17-гадовая Вольга Класкоўская была першая, хто аб катаваньнях той начы вырашыў напісаць артыкул. У той час яна працавала ў „Народнай Волі“. І напісала. Хадзіла па ўсіх судах, стаяла каля аўтазакаў з вадой і батонамі, раздавала вызваленым. А потым Вольгу пачалі цягаць па КДБ і пагражаць крымінальнай справай за „абразу прадстаўнікоў дзяржаўных ворганаў“. (Дарэчы, памятаю, як Вольга па вялікім сакрэце мне распавяла, што яе брат — міліцыянт. Ёй было няёмка, усё ж такі па розных бакох барыкадаў). Аднак яна не здалася, крычала, сварылася, але ад слоў не адмаўлялася. У той час яна ня ведала, што тое, про што яна піша, неўзабаве здарыцца зь ёй. У наступныя гады яе арыштоўвалі, білі, судзілі. І ніхто ня мае права яе асуджваць за тое, што яна зьехала з дачкой Міраславай у Польшчу, дзе атрымала палітычны прытулак. І ніводная акцыя ў падтрымку палітвязьняў не абыходзілася безь яе ўдзелу. А дачка Міраслава заўсёды стаяла побач.
Аднак 19 студзеня 2010 года прозьвішча Класкоўскіх зноў загучала. Брат Вольгі Аляксандр, той самы міліцыянт, адмовіўся зьбіваць дэманстрантаў і нават спрабаваў спыніць гвалт. Трапіў за краты. І Вольга ня вытрымала. Яна зрабіла свой маральны выбар, адмовілася ў законным парадку ад палітычнага прытулку (наяўнасьць яго забараняе наведваць Беларусь) і паехала падтрымліваць брата Аляксандра, які раптам апынуўся на „нашым“ баку барыкадаў. Яна ведала, што яе, хутчэй за ўсё, арыштуюць. Але яна зьбірала подпісы, стаяла ў пікетах, дамагалася справядлівасьці — так, як сёньня сябе паводзяць сумленныя журналісткі, чыя мужы, браты, сыны сядзяць у турмах. І аднойчы за ёй прыйшлі. Білі ўсю ноч. Зьдзекваліся. І зноўку кажу: ніхто ня мае права асуджаць Вольгу Класкоўскую за тое, што яна вырашыла вярнуцца ў Эўропу.
У Швэцыі яе жыцьцё наладжвалася. Пазнаёмілася з мужчынам, дачка вывучыла мову і стала выдатніцай, неўзабаве нарадзіўся сын Адэм. І тут дэпартацыя — рашэньнем чыноўніка з Управы па справах міграцыі, які прызвычаіўся ставіць „дэпорты“ ўсім іншаземцам без разуменьня, чым пагражае чалавеку дэпартацыя.
Ці маем права мы, беларусы, прамаўчаць і праігнараваць, як і гэты чыноўнік, катастрофу для сям’і Вольгі Класкоўскай? Няўжо для спачуваньня павінна адбыцца штосьці горшае?»