Польская Gazeta Wyborcza паведамляе пра ўшанаваньне памяці паўстанцаў 1863 году ў Берасьцейскай вобласьці.
У імпрэзе, якую арганізаваў генэральны кансулят Польшчы ў Берасьці, узялі ўдзел журналісты, людзі культуры і прадстаўнікі польскай меншасьці ў Беларусі. Свой чын яны прысьвяцілі 150-м угодкам паўстаньня, якое ў Польшчы называюць студзеньскім, а ў Беларусі — паўстаньнем Каліноўскага.
Удзельнікі адведалі горад Косава, дзе знаходзіцца братняя магіла паўстанцаў, колішні фальварак Востраў, дзе ў 1862-63 гады жыў адзін з кіраўнікоў паўстаньня Рамуальд Траўгут, а таксама вёскі Сабалі зь яшчэ адной братняй магілай і Мілавіды, дзе адбылася буйная бітва паўстанцаў з расейскім войскам. Удзельнікі ўсклалі кветкі і запалілі сьвечкі.
«Пры гэтых помніках паўстанцаў 1863-64 гадоў мы ня бачым кветак ад беларускага народу, — сказаў у сваім выступе ўдзельнік урачыстасьцяў мастак Анатоль Жалудко. — А паўстаньне, пры тым, было за нашу і вашу свабоду».
У рамках ушанаваньня юбілею паўстаньня амбасадар Польшчы Лешак Шарэпка наведае ў аўторак мястэчка Сьвіслач, дзе ўскладзе вянкі да помнікаў Рамуальду Траўгуту і Кастусю Каліноўскаму.
Паўстаньне распачалося 22 студзеня 1863 году Маніфэстам Часовага ўраду і ахапіла тэрыторыі Беларусі, Літвы, часткова Польшчы і Ўкраіны, захопленыя Расейскай імпэрыяй. Яно насіла характар партызанскай вайны за свабоду ад расейскага панаваньня. У паўстаньні ўдзельнічалі дзясяткі тысяч беларусаў, выдавалася па-беларуску газэта «Мужыцкая праўда».