Сьведка бачыў, як Гумянюк выпадаў з вакна

Юры Гумянюк

У справе сьмерці Юрыя Гуменюка выяўлены сьведка, які бачыў Гуменюка перад няшчасным выпадкам.

Юры Гумянюк вечарам 19 студзеня выпаў з вакна 9-га паверху. Паводле інфармацыі Польскага Радыё сьведкам здарэньня быў жыхар інтэрнату, які аднак не называе свайго імя.

Сьведка таксама жыве на дзявятым паверсе, і бачыў Юрыя а 21-ай гадзіне вечара. Паводле сьведкі, Юры не хацеў ні з кім размаўляць, быў «у сабе».

Сьведка сьцьвярджае, што падчас мыцьця посуду пабачыў праз вакно, як падае чалавек.

З паведамленьня сьведкі вынікае, што журналіст мог скончыць жыцьцё самагубствам. Сьведка таксама бачыў, што пры журналісьце знойдзена пасьведчаньне Беларускай рэдакцыі Польскага радыё.