Вадохрышча ў Магілёве

Your browser doesn’t support HTML5

Вадохрышча ў Магілёве

19 студзеня ў Магілёве праваслаўныя вернікі адзначылі вадохрышча. Ад ранку вялікая грамада мясцовых вернікаў наведала Палыкавіцкую крыніцу, што непадалёк ад гораду на беразе Дняпра. На Вадохрышча людзі набіраюць зь яе пасьвяцонай вады ды акунаюцца ў купальню зь ёй.

Сёлета як і папярэднія гады грамадзкі парадак ля крыніцы і часоўні Сьвятой пакутніцы Параскевы ахоўваецца немалой колькасьцю міліцыянтаў. Чарга ахвочых набраць вады дысцыплінавана трымаецца выстаўленых турнікетаў. Каб патрапіць у намёт да купальні трэба таксама адстаяць чаргу. Ахвочых акунуцца ў ахрышчаную ваду невялікімі групамі ў намёт упускалі супрацоўнікі міліцыі спэцыяльнага прызначэньня.