Эдуард Лобаў пазваніў дамоў і паведаміў, што яму ўсё ж дазволілі спатканьне з маці. Паводле ранейшых зьвестак ад Эдуарда, з-за ягонага парушэньня спатканьне было пад пагрозай забароны.
Маці палітвязьня Марына Лобава: «Сказаў, што абмежаваліся гутаркай за парушэньне. Таму ў пачатку лютага паеду на спатканьне і павязу перадачу. Што казалі на гутарцы, не паведаміў. Мяркую, як у школе, у піянэрскім лягеры ці ў турме кажуць адно і тое ж: што нельга парушаць парадак».
Марына Лобава павязе ў перадачы харчы, у тым ліку гарбату, каву, алей. Маці палітвязьня адзначае, што ў калёнію нельга перадаваць цукар у любым выглядзе. Лічыцца, што з цукру вязьні могуць прыгатаваць сьпіртны напой. Марына Лобава кажа, што гэтае правіла дзейнічае і ў менскім ізалятары на Валадарскага, але распаўсюджваецца толькі на тых арыштантаў, якія ўжо асуджаныя.
Эдуард Лобаў адбывае ў івацэвіцкай калёніі 4 гады зьняволеньня за эпізод, які здарыўся за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. Суд палічыў дзеяньні Лобава і Дашкевіча злосным хуліганствам. Актывісты мяркуюць, што ім зладзілі правакацыю спэцслужбы, каб ізаляваць іх да падзей на Плошчы.