18 студзеня 2013 міністар замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей правёў рабочую сустрэчу з кіраўнікамі дыпляматычных прадстаўніцтваў дзяржаў-сябраў Эўрапейскага зьвязу, Ватыкана, ЗША і Швайцарыі.
Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, падчас гутаркі было абмеркаванае шырокае кола пытаньняў датычна стану і пэрспэктываў разьвіцьця беларуска-эўрапейскіх адносінаў у шматбаковым і двухбаковым фарматах.
Дарадца прэзыдэнта Літвы па замежных справах Ёвіта Нелюпшэне сёньня заявіла журналістам у Вільні, што на саміт Усходняга партнэрства ў літоўскую сталіцу прадстаўнікоў афіцыйнага Менску, на якіх распаўсюджваюцца санкцыі Эўразьвязу, літоўскі бок запрашаць ня мае намеру, — паведамляе БелаПАН.
Кантакты кіраўніка МЗС з прадстаўнікамі Эўропы актывізаваліся ў мінулым месяцы. Так, 17 сьнежня кіраўнік беларускай дыпляматыі прыняў дырэктара дэпартамэнту Расеі, Усходняга партнэрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнай супрацы і АБСЭ Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў Гунара Віганда, які знаходзіўся ў краіне зь візытам. Як паведамляла прэс-служба МЗС, «бакі абмеркавалі комплекс пытаньняў, якія закранаюць сёньняшні стан адносінаў паміж Беларусьсю і ЭЗ і шляхі іх нармалізацыі».
У гэты ж дзень Уладзімір Макей правёў тэлефонную размову з кіраўніком МЗС Чэхіі Карэлам Шварцэнбергам, з якім абмеркаваў «тэматыку адносінаў Беларусі з Эўрапейскім зьвязам і шляхі іх нармалізацыі».
Празь некалькі дзён Макей па чарзе праводзіць сустрэчы з пасламі Фінляндыі, Эстоніі і Вялікабрытаніі.
14–15 студзеня ў Менску зь візытам знаходзілася дэлегацыя Рады Эўропы на чале з кіраўніком кабінэту генэральнага сакратара РЭ Б’ёрнам Берге, зь якім Уладзімір Макей абмяркоўвае «магчымыя сфэры супрацы паміж Беларусьсю і Радай Эўропы ў 2013 годзе», паведаміла прэс-служба МЗС.
Як лічыць аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч, Менск і Брусель вядуць перамовы, якія маглі б прывесьці да вызваленьня палітвязьняў у абмен на нейкі захад насустрач Беларусі з боку Эўразьвязу. Паводле Карбалевіча, вызваленьне палітвязьняў магло б садзейнічаць таму, каб Макей быў хоць бы часова выключаны са сьпісу неўязных.
16 студзеня стала вядома, што экс-кандыдату на прэзыдэнта Мікалаю Статкевічу, які адбывае пакараньне ў магілёўскай турме, пасьля паўгадавога перапынку зноў прапанавалі напісаць прашэньне аб памілаваньні на імя кіраўніка дзяржавы.