Дзіцян(я/ё), зубран(я/ё), дзіцяняты, зубраняты

Юрась Бушлякоў, Менск

Ці прымальнае ў літаратурным маўленьні слова дзіцёнак? Такое пытаньне дыктуе сучасная маўленчая практыка – раз-пораз гэтае слова чуем з вуснаў і бачым на пісьме. Дзіцёнак – форма той самай будовы, што й добра знаёмыя з савецкай пары зубронак ці акцябронак. Словы такога тыпу – з суфіксам -онак (-ёнак) – характэрныя для дыялектнага маўленьня ўсходу й часткова поўдня Беларусі, аднак у літаратурнай мове ХХ стагодзьдзя яны ніколі не былі нарматыўнымі. З выняткам хіба што аднаго слова – цяпер ужо гістарызму акцябронак. Акцябронка жыўцом перанесьлі з той мовы, дзе ён нарадзіўся. Падпраўляць, калькаваць не рызыкнулі – і так не было ў нас кастрычаняці ці хаця б акцябраняці. Што ж да дзіцёнка й зубронка, то іх слоўнікі нашай літаратурнай мовы не фіксавалі й не фіксуюць. На месцы гэтых дыялектызмаў магістральныя беларускія формы з канчаткамі і : дзіц(я/ё), дзіцян(я/ё), зубран(я/ё). Прычым – зьвяртаю на гэта ўвагу – формы на й на – раўнапраўныя ў літаратурнай мове. Літаратурных формаў не падмяняем другімі і ў тых выпадках, калі найменьнем маладой істоты называем нейкую ўстанову: напрыклад, басэйн “Арляня”, а летнік “Зубраня”.

Пры канцы яшчэ маленькі граматычны нюанс. Сустраканыя часам формы накшталт кацяты, галубяты – памылковыя. У нарматыўных формах множнага ліку назоўнікаў на -ня (-нё), якія абазначаюць маладых істот, выступае складаны суфікс -янят- (-анят-). Правільна па-беларуску дзіцяняты, бусьляняты, ваўчаняты, галубяняты, кацяняты.