Іён, Іянiчныя астравы; радыё, трыё, Антарыё, Рыё-дэ-Жанэйра

Юрась Бушлякоў, Менск

Бярэм сучасныя акадэмiчныя слоўнiкi беларускае мовы, знаходзiм пазычаньнi радыё й трыо – на канцы першага лiтара ё, на канцы другога – о. Іначай кажучы, у адным слове спалучэньне галосных падзеленае зычным гукам – ётам ([й]), пра што й сьведчыць ё на пiсьме, у другiм – не падзеленае. Чаму тое самае iншамоўнае гукавое спалучэньне мае ў названых словах рознае афармленьне? І цi ёсьць на такое рознае афармленьне нейкiя лiнгвiстычныя, унутрымоўныя прычыны?

Прычын такiх, вiдавочна, няма. Напомню, што для нашае мовы зьбег галосных у межах аднае структурнае часткi слова – марфэмы – не характэрны. Пры беларускай адаптацыi слова такi зьбег (зеўраньне) зазвычай разьбiваецца ётам: у вынiку на месцы, напрыклад, iншамоўнага спалучэньня выступаюць ня два, а тры гукi – памiж галоснымi разьвiваецца зычны [й]: аўкц[ыйо]н, гранд[ыйо]зны, б[iйа]графiя, пр[ыйа]рытэт i г. д. Упарадкавальнiкi лiтаратурнае мовы ў першай палове мiнулага стагодзьдзя не рабiлi нiякiх выняткаў з правiла: незалежна ад пазыцыi iншамоўнага спалучэньня ў слове – на пачатку яно, у сярэдзiне цi на канцы – праводзiлi ётацыю. У “Руска-беларускiм слоўнiку” 1953 г. пад рэдакцыяй Якуба Коласа, Кандрата Крапiвы й Пятра Глебкi знаходзiм заканамерныя формы н, нiзацыя, нiйскi, Іянiчныя астравы, адажыё, сальфеджыё, трыё. Чаму ж тады трыо ў сучасных акадэмiчных слоўнiках? Прычына – у “Правiлах беларускай арфаграфii i пунктуацыi” 1959 г. – адтуль iдуць выняткi ў выпадках, калi спалучэньне стаiць на пачатку й на канцы слова. З тых назоўнiкаў, у якiх iншамоўнае спалучэньне канцавое, толькi слова радыё захавала ў савецкiм правапiсным стандарце сваё натуральнае беларускае аблiчча – бязь зеўраньня галосных. Тым часам у несавецкiм, эмiграцыйным моўна-правапiсным стандарце выключэньняў не было: усё аднастайна – н, стадыён, трыё, Антарыё. У 1990-ыя гг., iдучы пры перадаваньнi спалучэньняў галосных у пазычаньнях за моўнымi законамi, карыстальнiкi беларускае мовы ў мэтраполii – Беларусi – усё часьцей пачалi адступацца ад нормаў савецкага правапiснага зводу – афармляць з устаўным ётам спалучэньне незалежна ад яго пазыцыi ў iншамоўным слове: н, Іянiчнае мора, радыё, рацыё, трыё, сальфеджыё, Антон, Рыё-дэ-Жанэйра. Летась такi падыход здабыў нарэшце падтрымку й прадстаўнiкоў афiцыйнага мовазнаўства – у новай рэдакцыi артаграфiчнага зводу зьнятыя асноўныя выняткi з правiла перадачы спалучэньня ў пазычаньнях.

Як бачым, усё паступова становiцца на свае месцы. Гаворым па-беларуску, не забываючыся на ўстаўны ёт мiж галоснымi: [iйо]ны, [iйа]нiзаваньне, iмпрэсар[ыйо], тр[ыйо], Сыльв[iйо], Р[ыйо]-дэ-Жанэйра.