Лю´ дзкi й людзкí

Юрась Бушлякоў, Менск

Каб дзе не сказаць людзкi замест людзкi i наадварот, давайма сьцiсла прыпомнiм значэньнi гэтых прыметнiкаў. Калi проста называем тое, што мае дачыненьне да людзей, уласьцiвае людзём або iм належыць, ужываем слова з нацiскам на канцы – людзкi: скажам, людзкi род, людзкое паселiшча, людзкая мова, людзкая памяць, людзкi лёс, людзкiя турботы. Калi ж мы характарызуем некага або нешта, падкрэсьлiваючы добрую якасьць – чалавечнасьць, прыстойнасьць, гуманнасьць, тады карыстаемся словам з нацiскам на пачатку – людзкi. Напрыклад, людзкi чалавек, людзкае стаўленьне: прыметнiк людзкi тут роўны значэньнем словам чалавечны, прыстойны. А яшчэ людзкi ўжываецца проста як сынонiм да слова добры: людзкая рэч, людзкая работа.
На заканчэньне яшчэ раз паўторым, каб не засталося сумневаў: людзкi розум, людзкая прырода, людзкая памяць, людзкi абавязак i людзкае абыходжаньне, людзкiя ўмовы, людзкiя суседзi, людзкi гарнiтур.