Гаварэм, пiшэм, будзьма, сядайма

Юрась Бушлякоў, Менск

З такiмi, у прынцыпе, нескладанымi для носьбiта мовы пытаньнямi ня кожны ў нас дае рады. Таму прыпомнiм сёньня асноўнае. Каб выказаць заклiк, пабудку да супольнага дзеяньня, нам даволi аднаго дзеяслова. І гэты дзеяслоў трэба паставiць, натуральна, у форме загаднага ладу. Мы заклiкаем сябе й iншых: будзьма, гляньма, хадзем, бярэм. У адным выпадку на канцы -ма, у другiм – -ем (-эм): як тут разабрацца? Усё проста: калi загадная форма 2-ой асобы адзiночнага лiку канчаецца на галосны, у форме 1-ай асобы множнага будзе канчатак -ем (-эм): жывi – жывем, лавi – лавем, пiшы – пiшэм. І наадварот: калi ў форме 2-ой асобы адзiночнага лiку на канцы зычны, тады форма 1-ай асобы множнага лiку канчаецца на -ма: давай – давайма, еж – ежма, працуй – працуйма. Савецкiм часам акадэмiчныя граматыкi звужалi сфэру ўжываньня загадных формаў на -ма – санкцыянавалi iх толькi для мовы мастацкае лiтаратуры. Формы, на шчасьце, перажылi гэты ўцiск i апошнiмi дзесяцiгодзьдзямi пашыраюцца ў лiтаратурнай мове.

На заканчэньне зьвярнуся да вас, заклiкаючы, заахвочваючы: будзьма ўважлiвыя да свайго, гаварэм, пiшэм па-беларуску, стараймася рабiць гэта правiльна, не хаваймася ад праблем, працуйма над сабою.