У старабеларускую пару дамiнавала форма роднага склону: парадкавыя лiчэбнiкi выступалi, як правiла, у спалучэньнi з назоўнiкам дзень: шостого дня месяца серпня, дня 28 месяца липца. У лiтаратурным ужытку ў ХХ стагодзьдзi адступiлiся былi ад традыцыйнага называньня. Зважаючы на расiйскую мову, увялi мадэль з словам чысло ў назоўным склоне: першае чысло лiпеня. Адсюль – як не было назоўнiка чысло – выходзiла: першае лiпеня. Злучэньнi з родным склонам парадкавага лiчэбнiка пры называньнi канкрэтнай даты некаторыя мовазнаўцы абвяшчалi нават памылковымi. Нельга з гэтым пагадзiцца. Нашая мова да сёньня захавала часавыя канструкцыi з назоўнiкам у родным склоне: мiнулае ночы, пагоднага дня, наступнага году. Злучэньне першага лiпеня – такой самай тыповай будовы. Можам сказаць: сёньня – пагоднага дня – нам не ўдалося ўбачыцца, заўтра – другога лiпеня – мы сустрэнемся. Злучэньнi тыпу першага студзеня, дваццаць пятага сакавiка або першага лiпеня прыдатныя нам i ў тым разе, калi называем час дзеяньня, i ў тым, калi толькi канстатуем канкрэтную дату. Скажам па-беларуску: учора быў апошнi дзень месяца – (каторага дня?) трыццатага чэрвеня; сёньня – першага лiпеня; заўтра, у сераду, другога лiпеня.