Гаворыць прэсавы сакратар замежнапалітычнага ведамства Павал Латушка:
(Латушка: ) “МЗС Беларусі неаднойчы падкрэсьліваў, што супрацоўніцтва з Рэспублікай Ірак ажыцьцяўляецца Беларусьсю выключна ў рамках адпаведных рэзалюцыяў Рады Бясьпекі ААН, якія якраз акрэсьліваюць рэжым міжнародных санкцыяў па Іраку, вядомы як праграма “Нафта ў абмен на харчаваньне”. Усе без выключэньня пастаўкі беларускай прадукцыі, якія ажыцьцяўляюцца ў Ірак, праходзяць праз узгадненьне Камітэту па санкцыях ААН, і Беларусь выконвае ўсе міжнародныя правілы, якія дзейнічаюць у гэтай сфэры”.