Сяргей Салей


Сяргей Салей. Выкладчык Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Адначасна зьяўляецца старшынём недзяржаўнай грамадзкай арганізацыі “ВІТ”. Скардзіцца, што катастрафічна не хапае часу на чытаньне кніжак. Патрэбную інфармацыю шукае не ў дзяржаўных мэдыях, а ў інтэрнэце.

(Салей: ) “Сваім жыцьцём я збольшага задаволены. Вельмі цяжка знайсьці чалавека, які б быў задаволены цалкам. Заўсёды ёсьць, чаго жадаць яшчэ. Задаволены, па-першае, тым, што ёсьць чым займацца, што ёсьць вельмі шмат цікавых справаў. Не задаволены тым, што ня маю часу, яго хранічна не хапае, каб усё зрабіць і ўсюль пасьпець.

Наконт таго, что хацелася б зьмяніць: каб была магчымасьць навучыцца ня спаць і высыпацца, мець болей часу – напэўна, гэта. А мяняць больш каардынальна нічога не хацелася б.

Зразумела, што ўлады маюць мэханізмы ўплыву на жыцьцё кожнага чалавека, прыняць нарматыўны акт, які забараніў бы займацца тым, чым займаесься. Аднак я бы не абсюлатызываў уладу. Яны маюць уладу. Аднак яна не татальная. Ад чалавека залежыць, дзе праходзіць мяжа паміж уладай уладаў і свабодай чалавека.

Маральным аўтарытэтам, для мяне зьяўляецца, напэўна, бацька. Я сам гісторык паводле адукацыі. І таму я ведаю, што бальшыня гістарычных постацяў папросту абсалютызываныя. І тое, што мы ведаем пра іх, гэта, збольшага, паводле словаў іншых. І казаць, што такі чалавек зьяўялецца аўтарытэтам, даволі цяжка.

Маё крэда – гэта не рабіць марнай працы.

Збольшага я чытаю інфармацыю, якая зьмешчана ў інтэрнэце. Тыя ж самыя газэты я ня маю часу набываць. Даволі шмат часу праводжу ў пошуку тых жа самых навуковай літаратуры й перашакрыніцаў, якія зьмешчаныя ў сетцы.

Па шчырасьці, вельмі мала часу застаецца, каб чытаць кніжкі. Атрымліваецца 2-3 кнігі на год. Ня болей. Апошняе, што я прачытаў, – гэта трылёгія Толкіена. Тады, калі я чытаў, я адключаўся ад паўсядзённага жыцьця. І далучаўся да тых пэрсанажаў, да тых падзеяў, якія такм апісваліся. Было цікава”.