Жыльлёва-рамонтна-эксплуатацыйнае прадпрыемства Ленінскага раёну Горадні патрабуе заплаціць усе грошы ў трохдзённы тэрмін і “добраахвотна скасаваць” дамову на арэнду.
Калі гэта не адбудзецца, спаганяць грошы і высяляць будуць праз суд.
Гарадзкая Рада БНФ “Адраджэньне” павінна заплаціць 560 тысячаў рублёў, Ленінская раённая Рада—376 тысячаў, а клюб “Паходня”—456 тысячаў рублёў. Усе гэтыя арганізацыі наймаюць пакоі ў Старым горадзе на вуліцы Карла Маркса, 11 цягам апошніх сямі гадоў.