БЫЛЫ СТАРШЫНЯ БАРЫСАЎСКАГА РАЙВЫКАНКАМУ ПАКАРАНЫ ТРЫМА ГАДАМІ ПАПРАЎЧЫХ РАБОТ З АДТЭРМІНОЎКАЙ

Міхал Стэльмак, Менская вобласьць

Усе яны прызнаныя вінаватымі. Экс-старшыня райвыканкаму Яўген Сівец пакараны трыма гадамі папраўчых работ з адтэрміноўкай пакараньня на адзін год. Былога начальніка райсельгасхарчу Георгія Кару і яго намесьніка Васіля Гарэльскага суд абавязаў кампэнсаваць дзяржаве фінансавыя страты з заработнай платы. Уладзімеру Місько, які ўзначальваў раённую “Аграпрамтэхніку”, прысуджана пакараньне 50 базавых велічыняў. Усім асуджаным забаронена займаць кіраўнічыя пасады.