У часе леташніх мясцовых выбараў былыя кандыдаты ў дэпутаты раённага і абласнога саветаў неаднаразова зьвярталі ўвагу старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай на парушэньні выбарчага заканадаўства ў шэрагу жодзінскіх акругаў. Паводле Аляксея і Сьвятланы Лапіцкіх, у гэтых акругах вынікі выбараў былі сфальшаваныя, у выніку чаго перамогу атрымалі прадстаўнікі ўладаў.
З прычыны ігнараваньня Цэнтарвыбаркамам разгляду гэтых зваротаў, жодзінскія апазыцыянэры мяркуюць у судовым парадку спагнаць з кіраўніцтва Цэнтарвыбаркаму 20 мільёнаў рублёў кампэнсацыі за матэрыяльныя і маральныя страты.