На сёньняшнім паседжаньні калегія па грамадзянскіх справах Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь пакінула правамоцным рашэньне пра закрыцьцё “Ратушы”.
Гарадзенскае аб’яднаньне “Ратуша” праіснавала сем гадоў, аказвала дапамогу грамадзкім арганізацыям вобласьці ў галіне абароны правоў чалавека, у выдавецкай дзейнасьці, забясьпечвала кампутарны доступ.