ПРАДСТАЎНІКІ UNSECO НАВЕДАЛІ ПАЛАЦ ПАСКЕВІЧАЎ

Казімер Яноўскі, Гомель

Палац Паскевічаў у Гомелі – гэта выдатны архітэктурна-ляндшафтавы помнік першай паловы 19-га стагодзьдзя. Палацава-паркавы ансамбаль зьяўляецца адным з 18 аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі, якія будуць разглядацца Камісіяй ААН для ўнясеньня іх у сьпіс помнікаў усясьветнай гістарычна-культурнай спадчыны. Экспэрты UNSECO наведалі палац з мэтай азнаямленьня з гэтым помнікам беларускай культуры.