ГАЛАДОЎКА ВАЎКАВЫСКІХ КІРОЎЦАЎ “РАДЫЁТАКСІ 22222” ПРАЦЯГВАЕЦЦА

Сяргей Астраўцоў, Ваўкавыск

Ён расказаў, што першыя два дні выклікаў пярэпалах у дактароў, паколькі напачатку і ў бальніцы адмаўляўся ад ежы. Яму самому было вельмі цяжка вытрымліваць, паколькі ежу прыносяць у палаты, і іншыя хворыя елі пры ім.

Сяргей расказаў, што калі пасьля яго ў бальніцу даставілі другога кіроўцу—Генадзя Альшэўскага, дактары запатрабавалі ад Генадзя расьпіску ў тым, што ён будзе прымаць ежу. Без такой расьпіскі яго адмовіліся шпіталізаваць. Кіроўца падпісаў расьпіску, але вырашыў галадаць далей.

Паводле Сяргея Мустафіна, мэдыкі даволі спачувальна ставяцца да акцыі кіроўцаў, але лічаць, што галадоўкай нічога дамагчыся не ўдасца, а можна толькі папсаваць здароўе.