Спачатку дэпутат Ждановіцкага пасялковага савету ад Партыі БНФ Юрась Зянковіч прапанаваў надаць вуліцы Камуністычнай імя Васіля Быкава. Большая частка жыхароў Камуністычнай падтрымала ідэю і паставіла свае подпісы ў адмысловым звароце да мясцовых уладаў. Але дэпутаты спаслаліся на тое, што перайменаваньне запатрабуе грошай, якіх бракуе ў пасялковай скарбніцы.
Зрэшты, Юрась Зянковіч мяркуе, што ў новым прэстыжным раёне вуліца імя Васіля Быкава будзе выглядаць больш годна, чым на месцы Камуністычнай, якая выглядае нягегла. За наданьне новай вуліцы імя Быкава пасялковыя дэпутаты Ждановічаў прагаласавалі аднагалосна.