У ПАМЯТНЫХ МЯСЬЦІНАХ ПАД ВІЦЕБСКАМ ЗЬЯВЯЦЦА МЭМАРЫЯЛЬНЫЯ ДОШКІ З ПЛЯСТМАСЫ

Браніслава Станкевіч, Віцебская вобласьць

Толькі ў Віцебскім раёне невядомыя вандалы скралі летась 43 мэмарыяльныя пліты з так званых вайсковых пахаваньняў. Цяпер іх адновяць у іншым матэрыяле. Таксама з плястмасы будуць вырабленыя ўсе новыя памятныя знакі, якія, да прыкладу, зьявяцца на месцах колішніх баёў паводле ініцыятывы сяброў віцебскага клюбу “Пошук”. Усяго на Віцебшчыне сёньня вядомыя 793 брацкія магілы палеглых у часе мінулае вайны вайскоўцаў, прычым прозьвішчы большай паловы зь іх невядомыя.