ПІКЕТОЎЦЫ Ў ПІНСКУ ЗАПАТРАБАВАЛІ АДСТАЎКІ ЛУКАШЭНКІ

Алег Супрунюк, Берасьцейская вобласьць

Пікет адбываўся пад лёзунгам “Дзевяць гадоў пры ўладзе — дзевяць гадоў на шляху да бездані”. Ягонымі ініцыятарамі былі пінскія сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады і Беларускага Гельсынскага камітэту, якія трымалі партыйныя сьцягі, а таксама плякаты з патрабаваньнем адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі і старшыні Пінскага гарвыканкаму Васіля Шуста.

Падчас пікету адбылося апытаньне пінчукоў, якія зазначылі, што іхны дабрабыт за апошнія гады рэзка пагоршыўся. Большасьць апытаных наўпрост зьвязваюць гэта з вынікамі кіраваньня краінай Аляксандрам Лукашэнкам.