ВІЦЕБСКІЯ ПРАДПРЫЕМСТВЫ РАСПРАДАЮЦЬ СВАЮ ПРАДУКЦЫЮ ПА ЗЬНІЖАНЫХ КОШТАХ

Браніслава Станкевіч, Віцебск

Самыя вялікія зьніжкі – 30% – абвясьціў дывановы камбінат. На 25% зьнізіла кошт на дзіцячае адзеньне супольнае прадпрыемства “Бель Бімба”. Абуткоўцы фабрыкі “Чырвоны Кастрычнік” наважыліся прадаваць абутак па сабекошце…

Аднак натоўпу пакупнікоў на плошчы Свабоды ўсё адно сабраць не ўдалося: людзі ахвотна куплялі хіба танныя прадукты – каўбасу ды марожанае. Дываны, тэлевізары ды мэбля засталіся незапатрабаванымі, а пляны гарадзкога аддзелу гандлю на папаўненьне бюджэту напярэдадні “Славянскага базару” – нязьдзейсьненымі.