ЧАРНОБЫЛЬСКІ ПІКЕТ У ПІНСКУ

Алег Супрунюк, Пінск

Удзел у пікеце прымалі некалькі дзясяткаў пінчукоў – прадстаўнікоў палітычных і грамадзкіх арганізацыяў гораду. Падчас акцыі яны трымалі ў рукох плякаты з надпісамі “Божа, захавай нашых дзяцей ад наступстваў Чарнобыля”, “Чарнобыль – наш агульны боль”, “Клопат пра чарнобыльцаў на справе, а не на словах” ды іншыя. Таксама пікетоўцы трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі з жалобнымі стужкамі. Пасьля пікету ягоныя ўдзельнікі накіраваліся да набярэжнай ракі Піна, дзе спусьцілі на ваду жалобныя вянкі, які накіраваліся ў бок Чарнобыльскай АЭС.

Варта заўважыць, што напачатку ў Пінску плянавалася замест пікету правесьці шэсьце, але гарадзкія ўлады запатрабавалі ад арганізатараў сплаціць выдаткі за ахову парадку падчас акцыі і працу камунальных службаў.