МІНІСТАР КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСІ НЕЗАДАВОЛЕНЫ НАЯЎНАСЬЦЮ Ў БІБЛІЯТЭКАХ НЕДЗЯРЖАЎНАЕ ПРЭСЫ

Браніслава Станкевіч, Віцебск

Спадар Гуляка абмежаваўся толькі вуснаю вымоваю супрацоўнікам бібліятэкі, але гэты інцыдэнт неўзабаве стаў вядомы ва ўсіх бібліятэках Віцебшчыны, і дзе-нідзе нават пачалася тэрміновая рэвізія фондаў.

Найбольш занепакоеныя сёньня супрацоўнікі краязнаўчага аддзелу абласной бібліятэкі імя Леніна, бо менавіта ў іхнай чытальнай залі захоўваецца найбольшая колькасьць мясцовых апазыцыйных выданьняў: віцебская газэта “Выбар”, аршанская “Куцейна”, вядомае на ўсю Беларусь “Вольнае Глыбокае” ды г.д.

На думку віцебскіх бібліятэкараў, зьнішчэньне такіх выданьняў, нават паводле міністэрскага загаду, будзе непапраўнай памылкай, бо шмат якія зь іх ужо сталіся рарытэтам ды маюць пэўную гістарычную каштоўнасьць.