ВІЦЕБСКІ ГРАМАДЗКА-КУЛЬТУРНЫ ЦЭНТАР “РУСЬ” ПРАТЭСТУЕ СУПРАЦЬ ВАЙНЫ З ІРАКАМ

Браніслава Станкевіч, Віцебск

Аргумэнтуючы гэтую думку, складальнікі заявы сьцьвярджаюць, што “нават кіраўніцтва Пэнтагону прызнае, што і ў сваім цяперашнім, скрайне аслабленым стане Расея застаецца адзінай дзяржаваю ў сьвеце, здольнай зьнішчыць Злучаныя Штаты”. Такім чынам, на думку сяброў суполкі “Русь”, нашая краіна мусіць узьяднацца з Расеяй, як “гарантам сусьветнае стабільнасьці ў 21-м стагодзьдзі”.

Заява цэнтру “Русь” сталася ўжо другой у гэтым месяцы праявай грамадзкае актыўнасьці сяброў суполкі, якая складаецца ў асноўным з віцебскіх пэнсіянэраў: 5 сакавіка яны ўразілі землякоў тым, што замовілі заўпакойную імшу да ўгодкаў сьмерці Іосіфа Сталіна.