Сельскія гаспадаркі Віцебшчыны расплаціліся з гарадзкімі шэфамі шакалядам і алькагольнымі напоямі

Браніслава Станкевіч, Віцебск

За адпрацаваныя дні гаспадаркі раёну разьлічыліся з гарадзкімі шэфамі адмыслова. Да прыкладу, у калгасе “Ленінскі шлях” на кожных дваіх працаўнікоў было выдзелена па бутэльцы таннага пладова-ягаднага віна, вядомага пад народнаю назвай “чарніла”. У іншых гаспадарках працу шэфаў стымулявалі шакаляднымі і вафельнымі батончыкамі.

Гараджане меркавалі, што за працу ў калгасе ім будзе захаваны штодзённы заробак, аднак працаваць давялося пераважна ў сьвяточныя і выходныя дні. Таму незвычайны пачастунак стаўся своеасаблівай кампэнсацыяй .