Мітынг замаўляўся на пляцы Паўстаньня, аднак гарвыканкам дазволіў яго праводзіць а 18-й гадзіне на стадыёне “Прамень”.
Прадпрымальнікі пратэстуюць супраць пастаяннага перагляду заканадаўства, што пагаршае іх становішча, не пагаджаюцца з увядзеньнем новых абавязковых плацяжоў, касавых апаратаў і выступаюць за акцыяваньне рынкаў.