Паводле зьвестак абласнога ўпраўленьня МНС, паблізу ад Віцебску не зафіксавана ніводнага ўзгараньня тарфяных балотаў. Пажаранебясьпечная сытуацыя склалася хіба ў Дубровенскім раёне, дзе на лясных тарфяніках час ад часу ўзгараюцца ды выбухаюць снарады, што ляжаць у твані зь мінулае вайны… Але чорны дым, які ахінуў сёньня Віцебск, прыйшоў не адтуль: паводле меркаваньня адмыслоўцаў з МНС, тарфянікі гараць на расейскай тэрыторыі, на памежжы зь Віцебскай вобласьцю. І тое, што Віцебск цяпер патанае ў смуродзе, яшчэ ня ёсьць самым горшым вынікам пажараў уздоўж беларуска-расейскае мяжы – калі захаваецца паўночна-ўсходні накірунак ветру, лясныя пажары могуць распаўсюдзіцца і па ўсходняй Віцебшчыне, перадусім у Лёзьненскім ды Гарадоцкім раёнах.
ВІЦЕБСК АХІНУТЫ ДЫМАМ: ГАРАЦЬ РАСЕЙСКІЯ ТАРФЯНІКІ