НА ВЫХОДНЫЯ БОЛЬШАСЬЦЬ ВІЦЯБЛЯНАЎ З ЗАДАВАЛЬНЕНЬНЕМ ПАКІДАЕ ФЭСТЫВАЛЬНЫ ГОРАД

Браніслава Станкевіч, Віцебск

Адразу ж напрошваецца аналёгія з фэстывальнымі канцэртнымі касамі, дзе чэргаў па білеты няма ніколі.

Затое віцябляне масава выкарыстоўваюць выходныя дні, каб зьехаць са сьпякотнага ды тлумнага фэстывальнага гораду. Таму ў прыгарадных касах сёньня сапраўдны “бум”. Чэргі стаяць па білеты практычна на ўсе накірункі: моладзь пераважна імкнецца “на прыроду”, а людзі старэйшага веку – на лецішчы. Білеты на “Славянскі базар” занадта дарагія, таму кожны віцяблянін сёньня задумваецца, які адпачынак для яго таньнейшы ды найбольш карысны…