У БЕРАСЬЦІ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫ ВЫЙГРАЛІ СПРАВУ СУПРАЦЬ ГАРВЫКАНКАМУ

Алег Супрунюк, Берасьце

Мiтынг плянавалася правесьцi супольна з актывiстамi Фэдэрацыi прафсаюзаў, каб падтрымаць iхныя намаганьнi ў адстойваньнi правоў працоўных. Але гарвыканкам палiчыў, што стадыён “Будаўнiк” (дарэчы, адзiнае месца ў горадзе, дзе мясцовыя ўлады дазваляюць ладзiць масавыя акцыi) ня здольны прыняць усiх удзельнiкаў мiтынгу — 3 тысячы чалавек. Гэта i было падставай для забароны акцыi.

Сёньня суд Ленiнскага раёну Берасьця прызнаў “неправамоцнымi дзеяньнi гарвыканкаму” i абавязаў чыноўнiкаў мясцовай вэртыкалi сплацiць судовыя выдаткi на карысьць старшынi гарадзкой арганiзацыi Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыi “Народная грамада” Георгiя Руцкага, якi быў iнiцыятарам пазову.