У КОБРЫНЕ ПАСЬЛЯ ВЯДОМАГА ТРАГІЧНАГА ВЫПАДКУ ЗАБАРАНІЛІ КАРЫСТАЦЦА КАНСОЛЬНЫМІ БАЛКОНАМІ

Алег Супрунюк, Берасьце

Па вынiках расьсьледаваньня гэтай трагедыi кiраўнiцтва ўпраўленьня абласной жыльлёва-камунальнай гаспадаркi загадала забаранiць карыстаньне балконамi "кансольнага" тыпу, што пабудаваныя ў 70-я гады, i прызнаць iх аварыйнымi. Гаспадары кватэр, якiя ня хочуць выконваць гэты загад, павiнны дакумэнтальна (пад распiску) засьведчыць сваю адмову.

Акрамя таго, рыхтуецца адмысловае рашэньне Берасьцейскага аблвыканкаму, якое прадугледжвае абсьледаваньне ўсяго жыльлёвага фонду вобласьцi. Толькi ў дамах, што належаць да камунальнай уласнасьцi, трэба абудзе агледзець больш за 80 тысячаў балконаў.