У ВІЦЕБСКУ ЗАТРЫМАНЫ І ДАСТАЎЛЕНЫ Ў КГБ ЛІДЭР МЯСЦОВАЙ СУПОЛКІ МАЛАДОГА ФРОНТУ

Сабіна Радзько, Віцебск

Міліцыянты Кастрычніцкага раённага аддзяленьня ўнутраных справаў даставілі Віктара ў віцебскі КГБ. Са старшынёмі віцебскага Маладога Фронту гутарыў супрацоўнік аддзелу па барацьбе з тэрарызмам, які не пажадаў назваць сваё прозьвішча затрыманаму.

Віктару прапанавалі распавесьці ўсё, што ён ведае пра бомбу, якую заклалі ў расейскай амбасадзе ў Менску 30 траўня. Пыталіся, дзе ён быў у той момант. У той дзень Віктар не выяжджаў зь Віцебску — таму размова, ён кажа, мела фармальны характар. Менш як праз гадзіну яго выпусьцілі.

Нагадаю, што затрыманьню Віктара Шляхціна не папярэднічала ні вуснае запрашэньне наведаць КГБ, ні пісьмовая позва.