Рабочыя выставілі на мітынгу антыўрадавыя плякаты. Калі ж іх спрабавалі выдаліць з плошчы, на знак пратэсту яны селі на асфальт.
Начальнік міліцыі палкоўнік Смолікаў расцаніў гэта як дробнае хуліганства, як перашкоду людзям на шляху да ўскладаньня кветак. І перш чым вярнуць пашпарты, выпісаў штраф рабочым у памеры аднаго мінімальнага заробку. Плякаты рабочым не вярнулі.
Цікава, што напачатку міліцыя наагул спрабавала зарыштаваць спадароў Паплаўнага і Адаменку. Іх пакінулі ў спакоі толькі пасьля каманды аблвыканкамаўскага начальства. Усьлед палкоўнік Смолікаў заявіў журналістам, што рабочыя нічога не парушылі.
А сёньня “нічога” абярнулася, хаця і невялікім, але штрафам.