МІЛІЦЫЯ ЗАТРЫМАЛА ДЗЯЦЕЙ ВАЛЕРЫЯ ЛЕВАНЕЎСКАГА

Сяргей Астраўцоў, Горадня

Затрыманых дзяцей Валерыя Леванеўскага пасадзілі ў адну машыну і даставілі ў Ленінскі райаддзел міліцыі для разьбіральніцтва. Кацярыне — 17 гадоў, а яе братам Уладзімеру і Дзьмітрыю — 18 і 20 гадоў. Мне ўдалося дазваніцца да Ўладзімера, калі іх толькі што прывезьлі ў міліцыю. Вось што ён сказаў:

(Леванеўскі: ) “Мяне затрымалі два супрацоўнікі міліцыі, папрасілі выйсьці. Сястру завялі да адміністратара рынку і не выпускалі. Я лічу, што тут шмат парушэньняў ёсьць. Дакумэнтаў ніхто не паказаў”.

Уладзімер Леванеўскі з братам і сястрой раздавалі на рынку “Карона” ўлётку з паведамленьнем пра страйк прадпрымальнікаў, які плянуецца ў траўні, ва ўлётцы быў таксама заклік прыйсьці 1 траўня на мітынг.