ААН ПРЫНЯЛА РЭЗАЛЮЦЫЮ, ЯКАЯ АСУДЖАЕ ПАРУШЭНЬНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА Ў БЕЛАРУСІ

Аляксей Знаткевіч, Прага

За рэзалюцыю прагаласавалі 23 краіны, супраць – 13, а 17 краінаў устрымаліся.

Сталы прадстаўнік Беларусі пры ААН Сяргей Алейнік у інтэрвію расейскаму агенцтву “Новости” назваў рэзалюцыю палітызаванай і поўнай жаданьня аказаць палітычны ціск на кіраўніцтва Беларусі. Ён адзначыў, што пасады спэцыяльных дакладчыкаў звычайна ствараюцца для краінаў, дзе ёсьць масавыя сыстэматычныя парушэньні правоў чалавека.

Кіраўнік зьліквідаванага уладамі летась праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі прысутнічаў у Жэнэве і меў сустрэчы з прадстаўнікамі нацыянальных дэлегацыяў у камісіі, сказаў у інтэрвію Радыё Свабода:

(Бяляцкі: ) “Гэта ёсьць наступны крок, які паказвае ўсё большую занепакоенасьць сусьветнай супольнасьці што да сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі”.