СУПРАЦЬ АКТЫВІСТКІ АКСАНЫ НОВІКАВАЙ РАСПАЧАТАЯ КРЫМІНАЛЬНАЯ СПРАВА

Любоў Лунёва, Менск

5 красавіка на вакзале Аксану затрымалі міліцыянты пад час раздачы ўлётак.

Улёткі былі зробленыя на ўзор міліцэйскіх абвесткаў пра вышук небясьпечных злачынцаў.

Нагадаем, у кастрычніку 2002 году Аксана Новікава распаўсюджвала аналягічныя ўлёткі на Кастрычніцкім пляцы. Тады яе затрымалі і ўзбудзілі крымінальную справу за паклёп на прэзыдэнта.

Суд пакараў яе пазбаўленьнем волі на два гады з адтэрміноўкай пакараньня. Сёлета 20 лютага да маладой маці ўжылі амністыю.

Афіцыйнае абвінавачваньне Аксане Новікавай пакуль не прад’яўлена. Вядзецца сьледзтва.