СУДЗЬДЗЯ ЦЭНТРАЛЬНАГА РАЁННАГА СУДУ МЕНСКУ ПАСТАНАВІЎ ВЫЗВАЛІЦЬ З-ПАД ВАРТЫ ДЭПУТАТА АНДРЭЯ КЛІМАВА 22 сакавік 2002, 12:00 Алег Грузьдзіловіч, МенскАстатнія два гады з шасьцігадовага турэмнага тэрміну Клімаў правядзе дома. Частка ягонага заробку будзе ўтрымлівацца на карысьць дзяржавы. Паводле сваякоў Клімава, на волю ён выйдзе ў панядзелак, 25 сакавіка, на Дзень Волі.